Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

07.09.2023

Запрашаем на кіналекторый «З днём нараджэння, Мінск! (да 956-годдзя з дня заснавання горада)»

8 жніўня 2023 года ў 11.00 у дзяржаўнай навуковай установе «Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі» (вул. Сурганава, д. 1, корп. 2, аўд. 302) адбудзецца мерапрыемства кіналекторыя «Экран і час» пад назвай «З днём нараджэння, Мінск! (да 956-годдзя з дня заснавання горада)» з паказам кінанарыса «Новы Мінск» (студыя «Беларусьфільм», рэж. І. Шульман, 1954 г.).

У 1953 годзе на кінастудыі «Беларусьфільм» быў зняты дакументальны фільм-кінанарыс «Мінск», цікавы тым, што гэта адзіная ў сваім родзе каляровая кінахроніка 50-х гадоў мінулага стагоддзя, якая з’яўляецца не проста дакументам эпохі, але і гісторыка-культурнай каштоўнасцю. Насычаны колер кадрам надала здымка на трафейную нямецкую кінастужку. А закадравы тэкст чытае Леанід Хмара — дыктар дакументальнага, навукова-папулярнага і ігравога кіно. За гады Вялікай Айчыннай вайны ён агучыў больш за 200 нумароў франтавых кіначасопісаў, а ў 1945 годзе каментаваў хроніку Парада Перамогі на Краснай плошчы.

Не абмінулі стваральнікі кінанарыса і беларускую навуку. Акрамя хранікальных кадраў Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, гледачы могуць убачыць і кадры з класікамі беларускай літаратуры Якубам Коласам, Кандратам Крапівой і Пятром Глебкам, якія працуюць над руска-беларускім слоўнікам. А на наступных кадрах кіраўнік Акадэміі навук БССР Васіль Купрэвіч праводзіць палявыя заняткі з супрацоўніцамі Інстытута біялогіі…

Запрашаем усіх ахвочых наведаць наш кіналекторый!

Тэгi
#анонсы