Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

14.09.2023

Адбылася цырымонія ўручэння пасведчання аб рэгістрацыі ў якасці рэзідэнта парка «Вялікі камень» сумеснага цэнтра Акадэміі навук правінцыі Шаньдун і НАН Беларусі

У рамках візіту дэлегацыі правінцыі Шаньдун Кітайскай Народнай Рэспублікі на чале з членам Пастаяннага камітэта партыйнага камітэта, начальнікам Арганізацыйнага аддзела Камуністычнай партыі Кітая правінцыі Шаньдун Ван Юйянь 14 верасня адбылася цырымонія ўручэння пасведчання аб рэгістрацыі ў якасці рэзідэнта Кітайска-Беларускага індустрыяльнага парка «Вялікі камень» ТАА «КітБай навукова-даследчы інстытут высокатэхналагічных інавацый». Інвестарам выступае ТАА «Шаньдунскі навукова-даследчы інстытут фотаэлектрычных тэхналогій і абсталявання». Кітайска-Беларускі навукова-даследчы інстытут высокатэхналагічных інавацый будзе ўяўляць сабой інкубацыйны цэнтр для навукова-тэхнічных інавацыйных прадпрыемстваў, які ствараецца сумесна Акадэміяй навук правінцыі Шаньдун і Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі, а таксама выступаць платформай для дэманстрацыі навукова-тэхнічных дасягненняў правінцыі Шаньдун. Асноўнымі напрамкамі дзейнасці Інстытута з’яўляюцца аптычнае прыборабудаванне, інфармацыйныя тэхналогіі, матэматыка, фізіка, лазерныя тэхналогіі і інш.

Тэгi
#візіты