Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

29.09.2023

У НАН Беларусі пройдзе форум «Расія і Беларусь: агульная гісторыя, агульны лёс»

3–4 кастрычніка 2023 г. пры падтрымцы Пастаяннага камітэта Саюзнай дзяржавы на пляцоўцы НАН Беларусі ў г. Мінску пройдзе форум «Расія і Беларусь: агульная гісторыя, агульны лёс», прысвечаны захаванню гістарычнай памяці Расіі і Беларусі, супрацьдзеянню фальсіфікацыі сумеснай гісторыі дзвюх краін, перагляду вынікаў Другой сусветнай вайны, уключаючы рэабілітацыю нацысцкіх злачынцаў і іх памагатых, з дапамогай умацавання гуманітарных сувязей і развіцця супрацоўніцтва. Арганізатарамі мерапрыемства выступаюць ФДБАУ «Цэнтр міжнароднага супрацоўніцтва Міністэрства асветы Расійскай Федэрацыі», Фонд «Гістарычная памяць» і Інстытут гісторыі НАН Беларусі.

У форуме прымуць удзел прадстаўнікі Пастаяннага камітэта Саюзнай дзяржавы, органаў улады і дзяржаўнага кіравання Беларусі і Расіі, устаноў вышэйшай адукацыі, навуковых колаў і экспертнай супольнасці, музеяў, архіваў, грамадскіх аб’яднанняў, сродкаў масавай інфармацыі дзвюх краін.

Мэта форуму — садзейнічанне захаванню гістарычнай памяці Расіі і Беларусі, а таксама супрацьдзеянне спробам фальсіфікацыі сумеснай гісторыі дзвюх краін і перагляду вынікаў Другой сусветнай вайны, уключаючы рэабілітацыю нацысцкіх злачынцаў і іх памагатых, з дапамогай умацавання гуманітарных сувязей і развіцця супрацоўніцтва навукоўцаў і грамадскасці Расіі і Беларусі.

Тэгi
#анонсы