Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

29.11.2023

Аляксандр Кільчэўскі прыняў удзел у VIII пасяджэнні Беларуска-Венесуэльскай сумеснай камісіі па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве

28 лістапада намеснік Старшыні Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Аляксандр Кільчэўскі прыняў удзел у VIII пасяджэнні Беларуска-Венесуэльскай сумеснай камісіі па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве, а таксама выступіў у якасці сустаршыні ў пасяджэнні рабочай секцыі па навуцы і тэхналогіях. Венесуэльскі бок прадстаўляў Віцэ-прэзідэнт па пытаннях планавання, Міністр планавання Баліварыянскай Рэспублікі Венесуэла Рыкарда Менендэс Прыета.

У ходзе пасяджэння ўдзельнікамі зроблены прэзентацыі даследчага і інавацыйнага патэнцыялу навуковых арганізацый Беларусі і Венесуэлы. У якасці прыярытэтных для развіцця двухбаковага супрацоўніцтва былі вылучаны наступныя сферы ўзаемадзеяння: біятэхналогіі, інфармацыйныя тэхналогіі (у тым ліку геаінфармацыйныя сістэмы, прасторавы аналіз і картаграфія), сельская гаспадарка, харчовая прамысловасць і інш. Дасягнуты і зафіксаваны ў пратаколе дамоўленасці аб актывізацыі ўзаемадзеяння ў сферы навукі і тэхналогій, падрыхтоўцы двухбаковага пагаднення, якое вызначае прыярытэтныя напрамкі Беларуска-Венесуэльскага навукова-тэхнічнага супрацоўніцтва, а таксама прапрацоўцы магчымасці арганізацыі конкурсу сумесных навукова-тэхнічных праектаў.

У ходзе заключнай часткі VIII пасяджэння Беларуска-Венесуэльскай сумеснай камісіі па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве Аляксандр Кільчэўскі і Рыкарда Менендэс Прыета падпісалі Мемарандум аб узаемаразуменні па пытаннях міжведамаснага супрацоўніцтва ў галіне геаграфіі, геаматыкі і прасторавага аналізу паміж Міністэрствам народнай улады па пытаннях планавання Баліварыянскай Рэспублікі Венесуэла і Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі.