Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

18.01.2024

Аб’яўлены конкурс на занясенне арганізацый на Дошку гонару НАН Беларусі па выніках работы за 2023 год.

Нацыянальная акадэмія навук Беларусі аб’яўляе конкурс на занясенне арганізацый на Дошку гонару НАН Беларусі па выніках работы за 2023 год. На Дошку гонару могуць быць занесены арганізацыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, якія дасягнулі найбольш высокіх паказчыкаў у навуковай, навукова-тэхнічнай і інавацыйнай, вытворчай, сацыяльнай дзейнасці па выніках работы за 2023 год. Абавязковай умовай занясення на Дошку гонару арганізацый з’яўляецца забеспячэнне высокіх паказчыкаў працоўнай і выканальніцкай дысцыпліны, аховы працы і тэхнікі бяспекі, у тым ліку адсутнасць няшчасных выпадкаў на вытворчасці.

Колькасць месцаў на Дошцы гонару — 9, у тым ліку для навуковых арганізацый — 7, для арганізацый вытворчай сферы — 1, для арганізацый сацыяльнай сферы — 1.

Для ўдзелу ў конкурсе арганізацыі рыхтуюць заявачныя матэрыялы, якія ўключаюць:

ліст-прадстаўленне, падпісаны кіраўніком арганізацыі;

сціслую анатацыю найважнейшых дасягненняў арганізацыі за 2023 год, якая змяшчае звесткі аб выніках навуковай, навукова-тэхнічнай і інавацыйнай, вытворчай, сацыяльнай дзейнасці арганізацыі і яе ўкладзе ў вырашэнне буйных народна-гаспадарчых задач, а таксама аб выкананні абавязковых умоў занясення на Дошку гонару, падпісаную кіраўніком, галоўным бухгалтарам і старшынёй прафсаюзнага камітэта арганізацыі;

табліцу асноўных паказчыкаў ацэнкі дзейнасці арганізацыі за 2023 год (для навуковых арганізацый згодна з дадаткам 1, для арганізацый вытворчай сферы згодна з дадаткам 2, для арганізацый сацыяльнай сферы згодна з дадаткам 3 да Палажэння аб Дошцы гонару Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, зацверджаным Пастановай Бюро Прэзідыума НАН Беларусі ад 17 снежня 2010 г. № 596), падпісаную кіраўніком і галоўным бухгалтарам арганізацыі і ўзгодненую са структурнымі падраздзяленнямі апарату Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

Арганізацыі, замацаваныя за аддзяленнямі НАН Беларусі, да 20 лютага 2024 г. уносяць заявачныя матэрыялы ў аддзяленні НАН Беларусі.

Арганізацыі, не замацаваныя за аддзяленнямі НАН Беларусі, вылучаюцца для занясення на Дошку гонару НАН Беларусі шляхам самавылучэння і да 20 лютага 2024 г. прадстаўляюць заявачныя матэрыялы ў Галоўнае ўпраўленне кадраў і кадравай палітыкі апарату НАН Беларусі (220072, г. Мінск, пр-т Незалежнасці, 66, каб. 317, 406).

З Палажэннем аб Дошцы гонару Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і формай заявачных матэрыялаў можна азнаёміцца тут.

Тэлефоны для даведак: 275-24-56; 358-28-26.