Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

24.01.2024

Адбылася сустрэча Старшыні Прэзідыума НАН Беларусі Уладзіміра Гусакова з Аляксеем Талаем

23 студзеня 2024 года адбылася сустрэча Старшыні Прэзідыума НАН Беларусі Уладзіміра Гусакова з вядомым грамадскім дзеячам, паралімпійцам і матывацыйным трэнерам Аляксеем Талаем. На сустрэчы былі абмеркаваны пытанні супрацоўніцтва мясцовага дабрачыннага фонду імя Аляксея Талая і НАН Беларусі ў стварэнні Рэабілітацыйнага цэнтра на базе сядзібы Дома Раманавых у Стара-Барысаве. Уладзімір Гусакоў адзначыў, што вучоныя Акадэміі навук акажуць усялякае садзейнічанне гэтаму праекту ў плане правядзення археалагічных даследаванняў, і выказаў упэўненасць у далейшым супрацоўніцтве фонду і НАН Беларусі. Аляксей Талай цёпла падзякаваў кіраўніцтву Акадэміі навук за падтрымку.

На сустрэчы фонду былі перададзеныя манеты ў сплаў металу для помніка «Жывая памяць удзячных пакаленняў». Акцыя праходзіць у рамках праекта, які рэалізуецца дабрачынным фондам імя Аляксея Талая. Плануецца, што ўсенародныя памятныя знакі «Жывая памяць удзячных пакаленняў» будуць устаноўлены ў Мінску, Брэсце і Маскве.