Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

26.01.2024

Беларускія і расійскія палярнікі віншуюць вучоных НАН Беларусі З Днём навукі

Начальнік 16-й Беларускай антарктычнай экспедыцыі Аляксей Гайдашоў ад імя ўсёй каманды і прыкамандзіраваных супрацоўнікаў 69-й Расійскай антарктычнай экспедыцыі павіншаваў калектыў НАН Беларусі і работнікаў навуковай сферы краіны з Днём беларускай навукі.

«Каманда 16-й Беларускай антарктычнай экспедыцыі віншуе слаўны калектыў НАН Беларусі і ўсіх работнікаў навуковай сферы Рэспублікі Беларусь з прафесійным святам — Днём беларускай навукі!

Навуковая супольнасць Рэспублікі Беларусь з’яўляецца магутнай рухаючай сілай, якая стварае надзейны падмурак для дынамічнага развіцця і працвітання нашай краіны — новыя ідэі і тэхналогіі, унікальныя прыборы і методыкі, распрацаваныя беларускімі навукоўцамі, маюць найвышэйшую пробу і з’яўляюцца падзеямі дзяржаўнага і міжнароднага ўзроўню, знаходзяць практычнае прымяненне ў розных сферах дзейнасці ў нашай краіне і далёка за яе межамі!

Дзякуй вам за самаадданае служэнне навуцы і адданасць справе, за вашу актыўную і мэтанакіраваную працу, накіраваную на развіццё і ўмацаванне ўсіх кампанентаў патэнцыялу нашай краіны!

Желаем мира и благополучия, крепкого здоровья и счастья, великих стремлений, больших возможностей и прорывов, новых научных идей и открытий в интересах нашей страны и мирового научного прогресса!

У гонар прафесійнага свята — Дня беларускай навукі — на флагштоках Беларускай даследчай станцыі ў Антарктыдзе узняты дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь і сцяг Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі».

Каманда 16 БАЭ і прыкамандзіраваныя спецыялісты РАЭ:

Аляксей Гайдашоў
Леанід Нікіцюк
Уладзімір Несцяровіч
Уладзімір Чарнюк
Мікалай Зінькевіч
Віталь Хілько
Сяргей Люты
Аляксандр Бурдак
Ягор Корзун
Дзмітрый Сяроў (69 РАЭ)
Павел Конанаў
Віктар Поціс (69 РАЭ)
Аляксандр Калевіч
Уладзімір Бандарчук (69 РАЭ)
Аляксей Барысавец