Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

02.02.2024

Нацыянальная акадэмія навук Беларусі інфармуе аб правядзенні конкурсу сярод навуковых арганізацый Рэспублікі Беларусь для занясення на Рэспубліканскую дошку Гонару па выніках работы ў 2023 годзе.

Конкурс праводзіцца ў адпаведнасці з Палажэннем аб Рэспубліканскай дошцы Гонару, зацверджаным Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 30 верасня 1999 г. № 573 (у рэдакцыі Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 12 лютага 2019 г. № 47).

Колькасць месцаў на Рэспубліканскай дошцы гонару для навуковых арганізацый — 4. З іх 3 месцы размяркоўваюцца паміж навуковымі арганізацыямі прыродазнаўчанавуковага і тэхнічнага профілю і 1 месца — паміж навуковымі арганізацыямі грамадскага і гуманітарнага профілю.

Патрабаванні да ўдзельнікаў конкурсу выкладзены ў пункце 5 і падпункце 12.2. пункта 12 Палажэння аб Рэспубліканскай дошцы Гонару, зацверджанага вышэйназваным Указам, а таксама ў Інструкцыі аб парадку вызначэння прэтэндэнтаў на занясенне на Рэспубліканскую дошку Гонару, зацверджанай пастановай Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь ад 4 снежня 2019 г. № 8/9 (у рэдакцыі пастановы НАН Беларусі і ДКНТ ад 18.01.2024 № 2/1).

Навуковыя арганізацыі — удзельнікі конкурсу не пазней за 20 лютага 2024 г. падаюць у Нацыянальную акадэмію навук Беларусі (220072, г. Мінск, пр-т Незалежнасці, 66, каб. 406, 317) на папяровым носьбіце і ў электронным выглядзе заяўку (форму заяўкі гл. тут) і інфармацыю аб выніках дзейнасці і дасягненнях за 2023 год (форму гл. тут).