Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

09.02.2024

Адбылася прэс-канферэнцыя «Захаванне і папулярызацыя гісторыка-культурнай спадчыны, нацыянальных традыцый і звычаяў»

8 лютага 2024 года ў Прэс-цэнтры БЕЛТА адбылася прэс-канферэнцыя «Захаванне і папулярызацыя гісторыка-культурнай спадчыны, нацыянальных традыцый і звычаяў». Ад НАН у прэс-канферэнцыі прынялі ўдзел дырэктар Інстытута гісторыі НАН Беларусі Вадзім Лакіза і намеснік дырэктара па навуковай рабоце Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі Аляксандр Бараноўскі. У сваіх выступах навукоўцы звярнулі ўвагу на мерапрыемствы па рэалізацыі канцэпцый фарміравання найбольш значных нацыянальных археалагічных праектаў на 2023–2030 гады і прадставілі новыя выданні.

Дырэктар Інстытута гісторыі расказаў пра археалагічныя раскопкі на Менцы. З часам тут з’явіцца новы археалагічны музей пад адкрытым небам. «Хочам стварыць археалагічную карту Беларусі. Ужо займаемся археалагічнай картай Мінска. 15 жніўня, у Дзень археолага, запрашаем на Менку, дзе пазнаёмім з артэфактамі», — адзначыў Вадзім Леанідавіч.

На заканчэнне прэс-канферэнцыі навукоўцы адказалі на шматлікія пытанні журналістаў.