Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

20.02.2024

22 лютага Універсітэт НАН Беларусі праводзіць Дзень адчыненых дзвярэй

22 лютага 2024 г. у 15.00 Дзяржаўная ўстанова адукацыі «Універсітэт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі» (г. Мінск, вул. Радыяльная, 38б, аўд. 100) запрашае прыняць удзел у мерапрыемстве, прысвечаным Дню адчыненых дзвярэй.
Яго мэта — знаёмства з пералікам спецыяльнасцей, праграмамі падрыхтоўкі і спецыфікай навучання ў магістратуры Універсітэта НАН Беларусі, навукова-даследчай работай, а таксама ўмовамі пражывання ў інтэрнаце, працай цэнтра фізічнага выхавання.

У рамках Дня адчыненых дзвярэй удзельнікам будуць прапанаваныя:
1) наглядная інфармацыя аб прыёме ў магістратуру, адукацыйных праграмах паглыбленай вышэйшай адукацыі (магістратура), што рэалізуюцца ва Універсітэце, аб арганізацыі адукацыйнага працэсу;
2) інфармацыя аб магчымасцях далейшага працягу навучання ў аспірантуры;
3) інфармацыя аб магчымасці працаўладкавання ў навуковыя арганізацыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі;
4) выстава навуковых прац студэнтаў, выпускнікоў і работнікаў універсітэта;
5) відэаролікі аб магчымасці і перспектывах навучання ў магістратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

Удакладніць інфармацыю па Дні адчыненых дзвярэй можна на сайце: https://unan.by, па электроннай пошце: mag@ipnk.basnet.by і па тэлефонах: 202 16 74; 202 16 75; 202 16 76; +375 29 606 06 30.