Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

21.02.2024

Віншаванне Старшыні Прэзідыума НАН Беларусі Уладзіміра Гусакова з Днём абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь

Паважаныя калегі!
Ад імя Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і ад сябе асабіста віншую вас з Днём абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь!

Гэтае сапраўды мужчынскае свята ўвасабляе сабой ратную доблесць нашага народа і пераемнасць пакаленняў у самаадданым служэнні Радзіме. Гэты дзень — даніна павагі ўсім, хто аддаў жыццё за Радзіму, хто сваім бяспрыкладным гераізмам абараніў права нашага народа на свабоду і магчымасць быць гаспадаром на роднай зямлі, а таксама тым, хто ў цяперашні час забяспечвае нашу незалежнасць.

У цяперашнім неспакойным свеце гэтае свята набывае асаблівую актуальнасць. Дапрацоўваецца і рыхтуецца да прыняцця Усебеларускім народным сходам у новай рэдакцыі Ваенная дактрына Рэспублікі Беларусь. Яе праект улічвае змененую абстаноўку, змяшчае шэраг новаўвядзенняў, але ў цэлым захоўвае пераемнасць і асноўны пасыл міралюбнасці характару беларускага народа. У дакуменце падкрэсліваецца, што Беларусь не разглядае як свайго ворага ні адзін народ.

Прымаючы 15 чэрвеня 2023 г. даверчыя граматы паслоў замежных дзяржаў, Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А. Р. Лукашэнка падкрэсліў: «Беларусь ужо доўгія гады застаецца свайго роду запаведным краем спакою і стабільнасці. У такіх умовах камфортна жыць і працаваць».

«Ёсць такая прафесія — Радзіму абараняць», — гэтая фраза з савецкага фільма «Афіцэры» сёння аб’ядноўвае мужчын і жанчын, якія прайшлі дарогамі вайны, якія ахоўваюць рубяжы Радзімы ў мірны час, якія ўносяць свой уклад у развіццё ваеннай сферы. Радзіму абараняюць не толькі на баявым пасту, але і ў мірны час. Залог абароны Айчыны сёння — наша стваральная мірная праца.

2024-ы — год якасці. Дасягненне высокай якасці навуковых вынікаў, айчыннай прадукцыі, паслуг, якія аказваюцца, — вызначальны фактар умацавання нацыянальнай эканомікі і абараназдольнасці краіны. Сёння навукоўцы НАН Беларусі сумесна з узброенымі сіламі актыўна працуюць над павышэннем абараназдольнасці нашай дзяржавы.

Аднак важна, каб розныя навуковыя пошукі служылі толькі для забеспячэння трывалага міру і моцнай эканомікі!

Жадаю вам стойкасці духу, моцы характару, творчасці і поспехаў ва ўсіх справах!
Няхай усе вашыя мары спраўджваюцца!
Са святам!

Уладзімір Гусакоў,
Старшыня Прэзідыума НАН Беларусі, акадэмік