Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

27.02.2024

З 21 па 24 мая 2024 года на базе Інстытута фізіка-арганічнай хіміі НАН Беларусі пройдзе XII Міжнародны водна-хімічны форум

Місія Форуму — абмен вопытам распрацоўкі і прымянення інавацыйных тэхналогій, матэрыялаў і абсталявання водападрыхтоўкі і водаачысткі ў розных галінах прамысловасці, прэзентацыя новых айчынных і замежных тэхналогій і абсталявання для водападрыхтоўкі, а таксама арганізацыі водна-хімічных рэжымаў на аб’ектах.

Стаўшы традыцыйным, Форум прыцягвае ўвагу вядучых навукоўцаў і спецыялістаў у галіне водападрыхтоўкі і водаачысткі. Мерапрыемства прадстаўляе не толькі самыя сучасныя тэхналогіі, распрацоўкі, абсталяванне і матэрыялы, але і з’яўляецца месцам для зносін, правядзення дзелавых сустрэч, пошуку партнёраў і пашырэння міжнароднага супрацоўніцтва.

Атрымаць дадатковую інфармацыю і спампаваць форму рэгістрацыі можна на сайце ІФАХ НАН Беларусі www.ifoch.by.