Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

07.03.2024

11 сакавіка адбудзецца пасяджэнне кіналекторыя «Экран і час», прысвечанае стагоддзю беларускага кіно

11 сакавіка 2024 года ў 10.00 у Цэнтры даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (вул. Сурганава, 1, корп. 2, аўд. 302) адбудзецца пасяджэнне кіналекторыя «Экран і час», прысвечанае стагоддзю беларускага кіно, пад назвай «Залатая калекцыя Льва Голуба: Міколка» з паказам ігравога фільма «Міколка-паравоз» (Беларусьфільм, 1956).

Голуб Леў Уладзіміравіч — класік савецкага кіно, рэжысёр, сцэнарыст, Народны артыст БССР (1964). Фільмы Льва Уладзіміравіча сталі сапраўднай школай для многіх пакаленняў савецкіх дзяцей. Яны вучылі юных гледачоў і вучаць іх да гэтага часу сумленнасці, стойкасці, вернасці свайму слову і справе.

«Міколка-паравоз» — савецкі мастацкі фільм па матывах аднайменнай аповесці М. Лынькова, зняты на кінастудыі Беларусьфільм у 1956 годзе. Л. Голуб не толькі захаваў аўтарскі стыль аповесці, арганічна перадаючы падзеі літаратурнага твора, але і надзяліў сюжэт аўтарскай дынамікай і каларытам. У выніку з’явіўся класічны ўзор героіка-прыгодніцкага дзіцячага фільма, які адлюстроўвае традыцыі казак і былін пра адважных і ўдачлівых народных герояў.