Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

07.03.2024

Вынікі праведзенага конкурсу 04.03.2024 «Забеспячэнне агульных умоў функцыянавання аграпрамысловага комплексу»

У адпаведнасці з пратаколам № 2 ад 4 сакавіка 2024 г. пасяджэння конкурснай камісіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па выбары выканаўцаў мерапрыемстваў Дзяржаўнай праграмы «Аграрны бізнес» на 2021 – 2025 гады вызначаны выканаўцы праектаў:

Рэспубліканскае даччынае ўнітарнае прадпрыемства па племянной справе «ЖодзінаАграПлемЭліта» па праекце «Рэканструкцыя і тэхнічнае перааснашчэнне свінагадоўчага комплексу на РДУП “Зарэчча” Смалявіцкага раёна (першая чарга). Участак вырошчвання і рэалізацыі племяннога маладняку свіней на 3016 галоў у год. Карэкціроўка»;

Рэспубліканскае вытворчае ўнітарнае прадпрыемства «Вусце» НАН Беларусі па праекце «Узвядзенне сянажных траншэй і падстрэшка для захоўвання тэхнікі на МТК “Вусценскі”. Вусценскі сельскі савет 14 Аршанскага раёна»;

Рэспубліканскае даччынае ўнітарнае прадпрыемства «Інстытут рыбнай гаспадаркі» рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Навукова-практычны цэнтр Нацыянальнай акадэміі навук па жывёлагадоўлі» па праекце «Рэканструкцыя селекцыйна-племяннога ўчастка “Ізабеліна” Маладзечанскага раёна Мінскай вобласці. Пускавы комплекс 2. Гасцэнтр».