Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

07.03.2024

Беларускія палярнікі даслалі віншаванне з Днём жанчын

Удзельнікі 16-й Беларускай антарктычнай экспедыцыі віншуюць жанчын Нацыянальнай акадэміі навук і ўсёй краіны з выдатным святам — Днём жанчын.

У віншаванні, у прыватнасці, гаворыцца:

«У гэты цудоўны вясновы дзень мужчыны 16-й Беларускай антарктычнай экспедыцыі гавораць цёплыя словы павагі, удзячнасці і любові мамам, бабулям, жонкам, сёстрам, дочкам, унучкам, выдатным калегам, усім цудоўным жанчынам Беларусі!

Спакон веку мужчыны схіляюцца перад жанчынамі за дадзены вам дар любіць і верыць, трываць нягоды і натхняць на подзвігі, дарыць надзею і захоўваць хатні ачаг.

Дзякуем усім вам за дабрыню і прыгажосць, якія вы прыносіце ў гэты свет, за невычэрпную жаночую мудрасць і цярпенне. У вас, нашых дарагіх жанчын, атрымліваецца немагчымае: працаваць нароўні з мужчынамі і пры гэтым заставацца любімымі, уважлівымі жонкамі, ласкавымі мамамі, захавальніцамі ачага.

Ад усёй душы жадаем вам моцнага здароўя, мірнага неба, поспехаў у працы, шчасця і радасці ў асабістым жыцці. Хай усмешкі ўпрыгожваюць вашы твары, хай ззянне вачэй будзе ярчэйшае за палярнае ззянне, няхай ваша любоў беражэ, а цяпло сэрцаў растопіць лёд і сагрэе нас у мароз!

Са святам, дарагія жанчыны!

Мы вернемся!

Мужчыны 16-й БАЭ: Аляксей Гайдашоў, Уладзімір Несцяровіч, Мікалай Зінькевіч, Павел Конанаў, Ягор Корзун, Сяргей Люты, Леанід Нікіцюк, Віталь Хілько, Аляксандр Калевіч, Аляксандр Бурдак.