Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

20.03.2024

Сесія Агульнага сходу адбудзецца 22 красавіка 2024 года

Сесія Агульнага сходу адбудзецца 22 красавіка 2024 года. Такое рашэнне прынята Прэзідыумам НАН Беларусі 18 сакавіка 2024 года.

На пасяджэнні адобраны парадак дня сесіі, у які ўключана адно пытанне: справаздача аб дзейнасці Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі ў 2023 годзе і задачы на 2024 год. З дакладам выступіць галоўны вучоны сакратар НАН Беларусі доктар эканамічных навук Васіль Гурскі. Аддзяленням Акадэміі навук даручана правесці з 15 па 19 красавіка 2023 года агульныя сходы аддзяленняў па разглядзе пытанняў, уключаных у парадак дня сесіі Агульнага сходу Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.