Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

22.03.2024

Дэлегацыя НАН Беларусі ўсклала кветкі да Вечнага агню ў мемарыяльным комплексе Хатынь

22 сакавіка 2024 года дэлегацыя НАН Беларусі пад кіраўніцтвам першага намесніка Старшыні Прэзідыума НАН Беларусі Сяргея Чыжыка ўшанавала памяць ахвяр трагедыі і ўсклала кветкі да Вечнага агню ў мемарыяльным комплексе Хатынь. Ва ўрачыстай цырымоніі прынялі ўдзел члены Прэзідыума, акадэмікі-сакратары аддзяленняў, кіраўнікі навуковых арганізацый Акадэміі навук і структурных падраздзяленняў, прадстаўнікі прафсаюза, Беларускага саюза жанчын, маладыя вучоныя.

22 сакавіка 1943 года нацысты і іх памагатыя расстралялі і спалілі амаль усіх жыхароў вёскі — 149 чалавек, з якіх 75 дзяцей. Ні ў чым не вінаватым людзям з вёскі фашысты вынеслі смяротны прысуд. Цудам выжылі адзін дарослы і пяцёра дзяцей. На месцы вёскі ў памяць аб загінулых быў створаны мемарыяльны комплекс «Хатынь».

Тэгi
#Хатынь