Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

11.04.2024

Магістранты і выпускнікі Універсітэта Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі сталі пераможцамі Рэспубліканскага конкурсу навуковых работ студэнтаў

Магістранты і выпускнікі ДНУ «Універсітэт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі» па традыцыі ўзялі ўдзел у штогадовым рэспубліканскім конкурсе навуковых работ студэнтаў, арганізаваным Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь. Па выніках конкурсу навуковыя працы нашых удзельнікаў былі высока ацэнены.

Званне лаўрэата за сваю навуковую працу атрымалі выпускнікі 2023 года:

Ратковіч Анастасія Аляксандраўна ў секцыі «Хімія, хімічная тэхналогія і біятэхналогія, ахова навакольнага асяроддзя. Тэхналогія паліграфічных вытворчасцей» (навуковы кіраўнік Цішкевіч Дар’я Іванаўна кандыдат хімічных навук, дацэнт, старшы навуковы супрацоўнік ДА «НПЦ НАН Беларусі па матэрыялазнаўстве»).

Сямашка Дзмітрый Вячаслававіч у секцыі «Машынабудаванне. Механіка машын. Надзейнасць і бяспека тэхнічных сістэм» (навуковы кіраўнік Ананчыкаў Антон Аляксандравіч, кандыдат тэхнічных навук, дацэнт, загадчык лабараторыі ДНУ «Аб’яднаны інстытут машынабудавання НАН Беларусі»).

Удастоены 1 катэгорыі работы выпускнікоў 2023 года:

Стома Ніна Віктараўна ў секцыі «Эканоміка і кіраванне на прадпрыемстве. Інавацыйны менеджмент» (навуковы кіраўнік Праснякова Алена Уладзіміраўна, кандыдат эканамічных навук, дацэнт, кіраўнік Цэнтра інавацыйнай і інвестыцыйнай палітыкі ДНУ «Інстытут эканомікі НАН Беларусі»).

Усовіч Таццяна Ігараўна ў секцыі «Тэхналогія паліграфічных вытворчасцей» (навуковы кіраўнік Труханаў Аляксей Валянцінавіч, доктар фізіка-матэматычных навук, дацэнт, акадэмік-сакратар Аддзялення хіміі і навук аб Зямлі НАН Беларусі).

Цэдрык Ала Аляксандраўна ў секцыі «Эканамічная тэорыя. Макраэканоміка. Фінансы, крэдыт і статыстыка. Бухгалтарскі ўлік, аналіз і аўдыт» (навуковы кіраўнік Муха Дзяніс Віктаравіч, кандыдат эканамічных навук, дацэнт, дырэктар ДНУ «Інстытут эканомікі НАН Беларусі»).

Удастоены 2 катэгорыі работы выпускнікоў 2023 года:

Бандарук Анастасія Аляксандраўна ў секцыі: «Хімія, хімічная тэхналогія і біятэхналогія, ахова навакольнага асяроддзя. Тэхналогія паліграфічных вытворчасцей» (навуковы кіраўнік Цішкевіч Дар’я Іванаўна кандыдат хімічных навук, дацэнт, старшы навуковы супрацоўнік ДА «НПЦ НАН Беларусі па матэрыялазнаўстве»).

Яфімчанка Дар’я Сяргееўна ў секцыі «Эканамічная тэорыя. Макраэканоміка. Фінансы, крэдыт і статыстыка. Бухгалтарскі ўлік, аналіз і аўдыт» (навуковы кіраўнік Муха Дзяніс Віктаравіч, кандыдат эканамічных навук, дацэнт, дырэктар ДНУ «Інстытут эканомікі НАН Беларусі»).

Шаладонава Марына Ігараўна ў секцыі «Хімія, хімічная тэхналогія і біятэхналогія, ахова навакольнага асяроддзя. Тэхналогія паліграфічных вытворчасцей» (навуковы кіраўнік Дзічэнка Яраслаў Уладзіміравіч, кандыдат хімічных навук, дацэнт, вядучы навуковы супрацоўнік лабараторыі бялковай інжынерыі ДНУ «Інстытут біяарганічнай хіміі НАН Беларусі»).

Таксама ўдастоены 3 катэгорыі работы выпускнікоў 2023 года ў секцыі «Мастацтва, фальклор, мастацкія і этнакультурныя традыцыі Беларусі. Культуралогія. Дызайн»:

Габрусь Юрый Іванавіч (навуковы кіраўнік Бычкова Наталля Валер’еўна, кандыдат мастацтвазнаўства, дацэнт, загадчык кафедры мастацкай творчасці і прадзюсарства ПУА «Інстытут сучасных ведаў імя А. Шырокава»).

Голева Любоў Алегаўна (навуковы кіраўнік Гарбушына Ірына Леанідаўна, кандыдат мастацтвазнаўства, дацэнт, загадчык аддзела музычнага мастацтва і этнамузыкалогіі ДНУ «Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі»).

Найлепшыя з пераможцаў конкурсу заахвочваюцца спецыяльным фондам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў і ўключаюцца ў Рэспубліканскі банк даных адоранай моладзі. Віншуем пераможцаў і іх навуковых кіраўнікоў!