Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

25.04.2024

4–29 красавіка дэлегацыя НАН Беларусі ўдзельнічае ў Міжнародным форуме «Чжунгуаньцун – 2024. Інавацыі для лепшага свету» ў Кітаі

Дэлегацыя НАН Беларусі ўдзельнічае ў Міжнародным форуме «Чжунгуаньцун – 2024. Інавацыі для лепшага свету», які праходзіць 24–29 красавіка на базе найбуйнейшага ў КНР навукова-тэхналагічнага парка Чжунгуаньцун. У дэлегацыю НАН Беларусі на мерапрыемства ўвайшлі начальнік Галоўнага ўпраўлення міжнароднага навукова-тэхнічнага супрацоўніцтва У. В. Падкапаеў, генеральны дырэктар ЗАТ «АТК» Ю. А. Леанавец і загадчык аддзела «Рэспубліканскі цэнтр трансферу тэхналогій» ДНУ «Цэнтр сістэмнага аналізу і стратэгічных даследаванняў НАН Беларусі» А. А. Успенскі. 24 красавіка адбылося ўрачыстае адкрыццё форуму, на якім выступіў віцэ-прэм’ер-міністр КНР Лю Цзісян.

На палях форуму, які сабраў больш за 2 тысячы ўдзельнікаў, адбыліся перамовы беларускай дэлегацыі з прадстаўнікамі кіраўніцтва Паўночна-Заходняга політэхнічнага ўніверсітэта КНР, з якім у 2023 г. НАН Беларусі падпісала пагадненне аб супрацоўніцтве, прадстаўнікамі кіраўніцтва кампаніі САМСЕ, якая ўваходзіць у адзін з найбуйнейшых кітайскіх машынабудаўнічых канцэрнаў SINOMACH і з'яўляецца рэзідэнтам тэхнапарка Чжунгуаньцун, з кіраўніцтвам кампаніі Божань, створанай Акадэміяй навук Кітая для камерцыялізацыі навуковых распрацовак, і кіраўніцтвам кампаніі AVIC INTL, якая ўваходзіць у структуру кітайскай авіябудаўнічай карпарацыі AVIC. Усе названыя арганізацыі ўжо з’яўляюцца партнёрамі НАН Беларусі, на сустрэчах былі разгледжаны далейшыя крокі па развіцці ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва.