Паважаныя калегі!
Ад імя Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і ад сябе асабіста віншую вас са Святам працы!
Гісторыя станаўлення гэтага свята багатая на падзеі. У нашы дні яно стала сімвалам адзінства і сацыяльнай справядлівасці, заклікам да салідарнасці ў імя росквіту нашай Радзімы і шчасця кожнага яе грамадзяніна.
Сёлета 1 мая набывае асаблівае гучанне. Бо добрасумленная праца, фарміраванне пачуцця асабістай адказнасці за вынік працы, імкненне дамагацца высокіх вынікаў — ключавыя напрамкі года якасці, абвешчанага Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь Аляксандрам Рыгоравічам Лукашэнкам.
Акадэмія навук уносіла і ўносіць істотны ўклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё краіны. Беларускія даследчыкі паспяхова працуюць па шэрагу найважнейшых прыярытэтаў. З дапамогай найноўшых навуковых дасягненняў Беларусь забяспечвае вырашэнне маштабных задач. Гэты год заклікае нас імкнуцца да дасканаласці ва ўсіх аспектах нашай дзейнасці для дасягнення найвышэйшых стандартаў якасці.
1 мая — час для прызнання поспехаў працоўных калектываў і іх работнікаў. Сімвалічна, што напярэдадні па ўсёй краіне традыцыйна адкрываюцца Дошкі Гонару, куды заносяцца толькі найлепшыя калектывы і работнікі. У Акадэміі навук гэта таксама добрая традыцыя.
У гэты дзень хачу падзякаваць усім супрацоўнікам НАН Беларусі за штодзённую добрасумленную працу і пастаяннае імкненне да развіцця. Хай Першамай стане часам для натхнення, матывацыі і новых магчымасцей для кожнага з нас. Хай вясна дорыць энергію і радасць, надае сілы на новыя дасягненні!
Жадаю вам міру, моцнага здароўя, дабрабыту ў кожным доме, добрага настрою. Няхай аптымізм і вера ў найлепшае ніколі не пакідаюць вас!