Bel   ·  Eng  ·  Rus  |    Толькі тэкст  |   НАНБ в Facebook НАНБ в Vkontakte НАНБ в Twitter НАНБ в Instagram НАНБ в Youtube НАНБ в LinkedIn НАНБ в SlideShare rss-лента новостей Написать письмо 
   
Афiцыйны iнтэрнет-партал Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь
Афiцыйны iнтэрнет-сайт Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Пералік адмiнiстрацыйных працэдур, якія выконваюцца НАН Беларусі і яе арганізацыямі
Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
Інтэрнет-партал Моладзь Беларусі

21 лістапада 2017 года адбудзецца адкрыццё VI Кангрэса фізікаў Беларусі

Галоўная старонка / Навіны / Архіў навін

21.11.2017 21 лістапада 2017 года ў 9.30 у Інстытуце фізікі імя Б.І.Сцяпанава НАН Беларусі (г. Мінск, пр. Незалежнасці, 68, вялікая канферэнц-зала, 3-ці паверх) адбудзецца адкрыццё VI Кангрэса фізікаў Беларусі, прысвечанага Году навукі і Другому з’езду вучоных Рэспублікі Беларусь.

На VI Кангрэсе фізікаў Беларусі 21-23 лістапада 2017 года плануецца абмеркаваць пытанні стану і развіцця фізічнай навукі і фізічнай адукацыі ў нашай краіне; заслухаць даклады вядучых вучоных па напрамках аптычнай навукі, якія найбольш інтэнсіўна развіваюцца ў Беларусі, ядзернай фізікі і энергетыкі, а таксама правесці дыскусіі аб павышэнні ролі фізікі і фізічных ведаў у жыцці грамадства і дзейнасці людзей. Важнай тэмай кангрэса будзе абмеркаванне праблемы найбольш эфектыўнага ўплыву вынікаў фізічных даследаванняў, у тым ліку ў галіне оптыкі, лазернай фізікі на эканоміку краіны. Будуць разгледжаны пытанні ўплыву навукі наогул і фізікі ў прыватнасці на адукацыю, на ўздым цікавасці навучэнцаў і грамадскасці да тэхнічных навук і дысцыплін.

У працы форуму прымуць удзел вядомыя фізікі Беларусі, прадстаўнікі Міністэрства адукацыі, навучальных устаноў краіны, вядучыя вучоныя многіх краін свету, прадстаўнікі міжнароднай лазернай асацыяцыі, аптычных і фізічных таварыстваў замежных дзяржаў, беларускай замежнай дыяспары. Арганізатары мерапрыемства - НАН Беларусі, Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Інстытут фізікі НАН Беларусі, БДУ, ГА “Беларускае фізічнае таварыства” і Беларускі рэспубліканскі фонд фундаментальных даследаванняў.

У рамках Кангрэса адбудзецца XV Міжнародная канферэнцыя па квантавай оптыцы і квантавай інфарматыцы. Тэматыка канферэнцыі прысвечана пытанням традыцыйнай квантавай оптыкі, матэрыялам і прыборам квантавай оптыкі і квантавай інфарматыкі, распрацоўцы апаратных сродкаў для маштабіруемых квантавых камп’ютараў, квантавай памяці, узаемадзеянню паміж фатонамі і атамнымі кубітамі, квантавым алгарытмам, сістэмам квантавага размеркавання ключа ў оптавалакне і інш.

Падыход да прэсы - 9.15

Праграма Кангрэса



Возврат к списку

 

Галоўная старонка / Навіны / Архіў навін / Да пачатку старонкі
Пры поўным ці частковым выкарыстанні інфармацыі спасылка на крыніцу з'яўляецца абавязковай