Bel   ·  Eng  ·  Rus  |    Толькі тэкст  |   НАНБ в Facebook НАНБ в Vkontakte НАНБ в Twitter НАНБ в Instagram НАНБ в Youtube НАНБ в LinkedIn НАНБ в SlideShare rss-лента новостей Написать письмо 
   
Афiцыйны iнтэрнет-партал Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь
Афiцыйны iнтэрнет-сайт Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
Інтэрнет-партал Моладзь Беларусі
Газета Навука
Часопіс Навука і інавацыі

Новае сумеснае прадпрыемства “Авіяцыйныя тэхналогіі і комплексы” створана НАН Беларусі і авіяцыйнай кампаніяй AVIC

Галоўная старонка / Навіны / Архіў навін

07.04.2018 Новае сумеснае прадпрыемства “Авіяцыйныя тэхналогіі і комплексы” створана Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі і найбуйнейшай кітайскай авіяцыйнай кампаніяй AVIC. Новае СП будзе працаваць на базе Кітайска-Беларускага індустрыяльнага парка “Вялікі камень”.

На тэрыторыі індустрыяльнага парка “Вялікі камень” 3 красавіка 2018 года прайшоў устаноўчы сход кітайска-беларускага СЗАТ “Авіяцыйныя тэхналогіі і комплексы”. Гэта была трохбаковая сустрэча, на якой прысутнічалі прадстаўнікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і кампаніі па развіцці індустрыяльнага парка. Па відэа-канферэнцыі на сувязі былі кіруючыя асобы кітайскай кампаніі AVIC. Па выніках сустрэчы быў зацверджаны статут, а таксама абраны органы кіравання новага сумеснага прадпрыемства – савет дырэктараў і генеральны дырэктар.

Як адзначыў на мерапрыемстве першы намеснік Старшыні Прэзідыума НАН Беларусі, акадэмік Сяргей Чыжык, стварэнне сумеснага прадпрыемства было узгодненым і планамерным, у ходзе падрыхтоўчых мерапрыемстваў улічаны інтарэсы кожнага з бакоў. “Спадзяёмся, што, аб’яднаўшы наш вопыт, мы зможам ствараць канкурэнтаздольныя вырабы, якія будуць карыстацца попытам ва ўсім свеце”, – рэзюмаваў Сяргей Чыжык.

Генеральны дырэктар новага кітайска-беларускага СЗАТ “Авіяцыйныя тэхналогіі і комплексы” Юрый Лявонавец расказаў, што ў аснове дзейнасці новага аб’яднання будзе распрацоўка ўласнай высокатэхналагічнай прадукцыі, асваенне серыйнай вытворчасці як сваіх распрацовак, так і наяўных у карпарацыі AVIC. Прасоўванне прадукцыі плануецца не толькі ў Беларусі, але і на сусветным рынку, з акцэнтам на краіны СНД.

AVIC – гэта найбуйнейшая кітайская дзяржаўная авіяцыйная кампанія, якая выпускае сёння больш за 60 відаў лятальных апаратаў, актыўна інвесціруе ў распрацоўку стварэння авіяцыйнай тэхнікі і кампанентаў па ўсім свеце. У рэйтынгу Fortune Global 500 займае 159-е месца. З моманту стварэння ў 1951 годзе шматкроць падвяргалася рэформам, змяняючы сваю назву і форму дзейнасці. Параўнальная па абароту з кампаніямі “Боінг” і “Эйрбас”. Вытворчасць AVIC уключае ваенную і грамадзянскую авіяцыю, у тым ліку розныя тыпы знішчальнікаў і транспартных самалётаў, навучальныя ўзоры тэхнікі. Спецыялісты гэтай кампаніі таксама актыўна займаюцца авіёнікай, БПЛА, пілатажнымі трэнажорамі. Ёсць вопыт і ў грамадзянскай авіяцыі – пасажырскія і транспартны самалёты, а таксама верталёты і гідрасамалёты. Кампанія займаецца распрацоўкай і лёгкіх прыватных самалётаў і бізнес-джэтаў, экранапланаў, аэрастатаў, ёсць добрыя напрацоўкі ў сферы авіяцыйных рухавікоў.



Возврат к списку

 

Галоўная старонка / Навіны / Архіў навін / Да пачатку старонкі
Пры поўным ці частковым выкарыстанні інфармацыі спасылка на крыніцу з'яўляецца абавязковай