Bel   ·  Eng  ·  Rus  |    Толькі тэкст  |   НАНБ в Facebook НАНБ в Vkontakte НАНБ в Twitter НАНБ в Instagram НАНБ в Youtube НАНБ в LinkedIn НАНБ в SlideShare rss-лента новостей Написать письмо 
   
Афiцыйны iнтэрнет-партал Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь
Афiцыйны iнтэрнет-сайт Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
Інтэрнет-партал Моладзь Беларусі
Газета Навука
Часопіс Навука і інавацыі

Перспектывы навуковага і навукова-тэхнічнага супрацоўніцтва краін СНД у сферы біятэхналогій абмяркуюць у Мінску

Галоўная старонка / Навіны / Архіў навін

25.05.2018 29 мая 2018 года на базе дзяржаўнай навуковай установы “Інстытут мікрабіялогіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі” адбудзецца Круглы стол па абмеркаванні перспектыў навуковага і навукова-тэхнічнага супрацоўніцтва краін СНД у сферы біятэхналогій.

Мерапрыемства збярэ вядучых вучоных з Беларусі, Казахстана, Расійскай Федэрацыі для абмеркавання тэндэнцый развіцця і патрэб сусветнага рынку біятэхналогій, механізмаў эфектыўнага ўкаранення інавацыйных біятэхналагічных распрацовак у рэальны сектар эканомікі, павышэння іх канкурэнтаздольнасці і прасоўвання на айчынны і замежныя рынкі.

У рамках круглага стала будуць прадстаўлены даклады па прыярытэтных напрамках біятэхналогіі, абмеркаваны перспектывы і вызначаны прыярытэты фарміравання міждзяржаўных навукова-даследчых і навукова-тэхнічных праграм для вырашэння актуальных задач эканомікі, забеспячэння дынамічнага развіцця біятэхналагічнай галіны ў краінах СНД.

Правядзенне Круглага стала будзе спрыяць абмену перадавым вопытам у галіне распрацоўкі і рэалізацыі інавацыйных біятэхналагічных праектаў, умацаванню супрацоўніцтва і пашырэнню кантактаў паміж вучонымі краін СНД.

Праграма Круглага стала



Возврат к списку

 

Галоўная старонка / Навіны / Архіў навін / Да пачатку старонкі
Пры поўным ці частковым выкарыстанні інфармацыі спасылка на крыніцу з'яўляецца абавязковай