Bel   ·  Eng  ·  Rus  |    Толькі тэкст  |   НАНБ в Facebook НАНБ в Vkontakte НАНБ в Twitter НАНБ в Instagram НАНБ в Youtube НАНБ в LinkedIn НАНБ в SlideShare rss-лента новостей Написать письмо 
   
Афiцыйны iнтэрнет-партал Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь
Афiцыйны iнтэрнет-сайт Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
Інтэрнет-партал Моладзь Беларусі
Газета Навука
Часопіс Навука і інавацыі

У НАН Беларусі пройдзе лекцыя кітайскіх вучоных аб найноўшых распрацоўках у галіне барацьбы з ВІЧ

Галоўная старонка / Навіны / Архіў навін

01.06.2018 У Прэзідыуме НАН Беларусі (г. Мінск, пр. Незалежнасці 66, п. 216) 8 чэрвеня 2018 г. у 15:00 адбудуцца адкрытыя лекцыі кітайскіх вучоных аб найноўшых распрацоўках па барацьбе з ВІЧ. Праф. Шыб Цзян (Shibo Jiang), Універсітэт Фудан (г. Шанхай Кітай) прачытае лекцыю “Пранікненне вірусаў у клетку і вірусныя інгібітары”; доктар Джынгхі Хуанг (Jinghe Huang), Універсітэт Фудан (г. Шанхай Кітай) – “Нейтралізуючыя антыцелы супраць ВІЧ-1 шырокага дзеяння”.

Праф. Шыбо Цзян вядомы ў свеце спецыяліст у галіне распрацоўкі супрацьвірусных прэпаратаў і вакцын. Ён выявіў першы эфектыўны анты-ВІЧ пептыд, і яго патэнт атрымаў ліцэнзію для стварэння першага адобранага упраўленнем па санітарным наглядзе за якасцю харчовых прадуктаў і медыкаментаў (FDA) пептыднага інгібітара ВІЧ-інфекцыі фузеона (энфувертыд або T20), які шырока выкарыстоўваецца ў клінічнай практыцы для тэрапіі ВІЧ-інфекцыі. Ён распрацаваў першы анты-HPV-тэрапеўтычны прэпарат - бялок JB01.

Доктар Д. Хуанг мае значны вопыт у галіне даследавання нейтралізуючых антыцелаў шырокага дзеяння. Ад пацыентаў, якія хварэюць СНІДам, яна выдзеліла серыю нейтралізуючых антыцелаў шырокага дзеяння, вядомых як 10Е8, 35O22 і N6. Яна апублікавала вынікі ў такіх прэстыжных навуковых часопісах, як Nature, Immunity, Nature Protocols, JEM і JCI.



Возврат к списку

 

Галоўная старонка / Навіны / Архіў навін / Да пачатку старонкі
Пры поўным ці частковым выкарыстанні інфармацыі спасылка на крыніцу з'яўляецца абавязковай