Bel   ·  Eng  ·  Rus  |    Толькі тэкст  |   НАНБ в Facebook НАНБ в Vkontakte НАНБ в Twitter НАНБ в Instagram НАНБ в Youtube НАНБ в LinkedIn НАНБ в SlideShare rss-лента новостей Написать письмо 
   
Афiцыйны iнтэрнет-партал Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь
Афiцыйны iнтэрнет-сайт Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
Інтэрнет-партал Моладзь Беларусі
Газета Навука
Часопіс Навука і інавацыі

Адбылася прэс-канферэнцыя на тэму: «Роднае слова на прасторах Беларусі»

Галоўная старонка / Навіны / Архіў навін

12.06.2018 12 чэрвеня 2018 г. у Прэс-цэнтры Дома прэсы адбылася прэс-канферэнцыя на тэму: «Роднае слова на прасторах Беларусі». Ад НАН Беларусі у ёй прынялі удзел: Каваленя Аляксандр Аляксандравіч − акадэмік-сакратар Аддзялення гуманітарных навук і мастацтваў НАН Беларусі, доктар гістарычных навук, прафесар, член-карэспандэнт НАН Беларусі; Лукашанец Аляксандр Аляксандравіч − першы намеснік па навуковай рабоце дырэктара Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, акадэмік; Капылоў Ігар Лявонавіч − дырэктар Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа, кандыдат філалагічных навук, дацэнт; Саверчанка Іван Васільевіч − дырэктар Інстытута літаратуразнаўства імя Янкі Купалы, доктар філалагічных навук, прафесар; Гніламёдаў Уладзімір Васільевіч − галоўны навуковы супрацоўнік Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, акадэмік; Гаранін Сяргей Лявонцьевіч − намеснік дырэктара Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, кандыдат філалагічных навук.

Удзельнікі прэс-канферэнцыі абмяркавалі пытанні важнасці нацыянальнай мовы як часткі айчыннай духоўнай культуры і гістарычнай спадчыны; выпрацоўкі адносін да нацыянальнай мовы як да найважнейшага атрыбута дзяржаўнасці і незалежнасці краіны; павышэння беларускамоўнай кампетэнцыі сучаснага беларускага грамадства; навуковага забеспячэння развіцця беларускай мовы; супрацоўніцтва вучоных-гуманітарыяў і педагогаў краіны з навуковым і метадычным часопісам «Роднае слова» як знакавым выданнем, якое комплексна прэзентуе найлепшыя дасягненні айчынных і замежных вучоных у галінах філалогіі, педагогікі, культуралогіі і мастацтвазнаўства.

Фота газета Навука



Возврат к списку

 

Галоўная старонка / Навіны / Архіў навін / Да пачатку старонкі
Пры поўным ці частковым выкарыстанні інфармацыі спасылка на крыніцу з'яўляецца абавязковай