Bel   ·  Eng  ·  Rus  |    Толькі тэкст  |   НАНБ в Facebook НАНБ в Vkontakte НАНБ в Twitter НАНБ в Instagram НАНБ в Youtube НАНБ в LinkedIn НАНБ в SlideShare rss-лента новостей Написать письмо 
   
Афiцыйны iнтэрнет-партал Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь
Афiцыйны iнтэрнет-сайт Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
Інтэрнет-партал Моладзь Беларусі
Газета Навука
Часопіс Навука і інавацыі

Інстытут філасофіі НАН Беларусі запрашае на міждысцыплінарны майстар-клас па актывізацыя крэатыўнасці

Галоўная старонка / Навіны / Архіў навін

12.06.2018 Інстытут філасофіі НАН Беларусі запрашае на міждысцыплінарны майстар-клас “Актывізацыя крэатыўнасці: мадэль 5+”. Мерапрыемства адбудзецца ў 15:00 14 чэрвеня 2018 г. па адрасе: вул. Сурганава 1, к.2, аўд. 302 (3-ці паверх).

Важным кампанентам навукова-даследчай дзейнасці з’яўляецца ўменне ствараць арыгінальныя ідэі, крытычна асэнсоўваць устояныя падыходы ў вырашэнні навуковых праблем, аптымізаваць працэс навуковых пошукаў. У сучасным інавацыйна арыентаваным грамадстве наватарства, творчы характар, крэатыўнасць выступаюць неад’емным спадарожнікам інжынернага, прыродазнаўчанавуковага і гуманітарнага мыслення. У фокусе майстар-класа знаходзіцца праблема актывізацыі крэатыўнасці асобы ў адзінстве такіх яе элементаў, як нестандартнае мысленне, ментальная гнуткасць, стрэсаўстойлівасць, вынаходніцтва, самаактуалізацыя. Прапануецца знаёмства з аўтарскай мадэллю крэатыўнасці і механізмамі яе ажыццяўлення, пабудаванай па замежных і айчынных аналагах.

Майстар-клас прызначаны для магістрантаў, аспірантаў, маладых вучоных, навуковых работнікаў, а таксама ўсіх, хто цікавіцца праблематыкай крэатыўнасці і асобаснага росту. Вядучы: кандыдат філасофскіх навук, дацэнт, спецыяліст у галіне логікі, тэорыі творчасці Дзмітрый Валянцінавіч Ермаловіч.

Для ўдзелу ў майстар-класе трэба зарэгістравацца ў анлайн-форме: https://goo.gl/forms/lvyIyJcopBlY3S2o2



Возврат к списку

 

Галоўная старонка / Навіны / Архіў навін / Да пачатку старонкі
Пры поўным ці частковым выкарыстанні інфармацыі спасылка на крыніцу з'яўляецца абавязковай