Bel   ·  Eng  ·  Rus  |    Толькі тэкст  |   НАНБ в Facebook НАНБ в Vkontakte НАНБ в Twitter НАНБ в Instagram НАНБ в Youtube НАНБ в LinkedIn НАНБ в SlideShare rss-лента новостей Написать письмо 
   
Афiцыйны iнтэрнет-партал Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь
Афiцыйны iнтэрнет-сайт Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
Інтэрнет-партал Моладзь Беларусі
Газета Навука
Часопіс Навука і інавацыі

Аб’яўляецца конкурс 100 талентаў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі 2018 года

Галоўная старонка / Навіны / Архіў навін

25.07.2018 Нацыянальная акадэмія навук Беларусі аб’яўляе аб правядзенні ў 2018 годзе конкурсу 100 талентаў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

Конкурс праводзіцца ў мэтах: рэалізацыі мер па прыцягненні і замацаванні таленавітай моладзі ў навуковай, навукова-тэхнічнай і інавацыйнай сферах; стварэння маладзёжных навукова-даследчых груп і амаладжэння кадравага складу навуковых арганізацый; забеспячэння пераемнасці паміж вучонымі розных пакаленняў.

Да ўдзелу ў конкурсе дапускаюцца кандыдаты навук ва ўзросце да 30 гадоў і доктары навук ва ўзросце да 40 гадоў на 1 студзеня 2019 г., якія працуюць у арганізацыях НАН Беларусі. Лаўрэаты конкурсу ўключаюцца ў банк даных "100 талентаў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі» (з выдачай адпаведнага сертыфіката) і ў рэзерв кіруючых кадраў НАН Беларусі. Акрамя таго, яны атрымліваюць аднаразовы грант на ўдзел у міжнародным навуковым мерапрыемстве на працягу аднаго каляндарнага года з моманту абвяшчэння вынікаў конкурсу, а таксама прэміруюцца ў адпаведнасці з Палажэннем аб конкурсе.

З патрабаваннямі, што прад'яўляюцца да ўдзельнікаў, і ўмовамі конкурсу можна азнаёміцца ў Палажэнні аб конкурсе 100 талентаў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

Удзельнікі конкурсу накіроўваюць камплект дакументаў, названы ў пункце 5 Палажэння, да 30 кастрычніка 2018 года ў конкурсныя камісіі пры аддзяленнях НАН Беларусі з улікам галіны (напрамку) навуковай дзейнасці ўдзельніка па адрасе: 220072, г. Мінск, пр. Незалежнасці, 66.



Возврат к списку

 

Галоўная старонка / Навіны / Архіў навін / Да пачатку старонкі
Пры поўным ці частковым выкарыстанні інфармацыі спасылка на крыніцу з'яўляецца абавязковай