Bel   ·  Eng  ·  Rus  |    Толькі тэкст  |   НАНБ в Facebook НАНБ в Vkontakte НАНБ в Twitter НАНБ в Instagram НАНБ в Youtube НАНБ в LinkedIn НАНБ в SlideShare rss-лента новостей Написать письмо 
   
Афiцыйны iнтэрнет-партал Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь
Афiцыйны iнтэрнет-сайт Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
Інтэрнет-партал Моладзь Беларусі
Газета Навука
Часопіс Навука і інавацыі

Напярэдадні Дня ведаў у НПЦ НАН Беларусі па механізацыі сельскай гаспадаркі прайшло мерапрыемства для першакласнікаў

Галоўная старонка / Навіны / Архіў навін

31.08.2018 Напярэдадні Дня ведаў для дзяцей супрацоўнікаў НПЦ НАН Беларусі па механізацыі сельскай гаспадаркі была арганізавана пазнавальная і забаўляльная праграма. Будучым першакласнікам, якія наведалі разам з бацькамі музей арганізацыі, было расказана пра гісторыю навукова-практычнага цэнтра, паказаны 3D-мадэлі сельскагаспадарчых машын, распрацаваных у НПЦ і іншыя экспанаты музея. Простай і зразумелай мовай школьнікам расказалі пра ролю цэнтра ў эканоміцы краіны: 80% усіх сельгасмашын і агрэгатаў на палях Беларусі – распрацоўкі беларускіх вучоных.

Таксама юных наведвальнікаў чакала забаўляльная праграма ад аніматара з конкурсамі, фокусамі, загадкамі і мыльнымі бурбалкамі.

Пасля завяршэння праграмы генеральны дырэктар цэнтра Сяргей Якаўчык уручыў малышам заплечнікі са школьнымі прыладамі і пажадаў поспехаў у новым школьным годзе.

Арганізатарам мерапрыемства выступіў Прафсаюзны камітэт работнікаў НПЦ НАН Беларусі па механізацыі сельскай гаспадаркі па ініцыятыве кіраўніцтва цэнтра.



Возврат к списку

 

Галоўная старонка / Навіны / Архіў навін / Да пачатку старонкі
Пры поўным ці частковым выкарыстанні інфармацыі спасылка на крыніцу з'яўляецца абавязковай