Bel   ·  Eng  ·  Rus  |    Толькі тэкст  |   НАНБ в Facebook НАНБ в Vkontakte НАНБ в Twitter НАНБ в Instagram НАНБ в Youtube НАНБ в LinkedIn НАНБ в SlideShare rss-лента новостей Написать письмо 
   
Афiцыйны iнтэрнет-партал Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь
Афiцыйны iнтэрнет-сайт Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
Інтэрнет-партал Моладзь Беларусі
Газета Навука
Часопіс Навука і інавацыі

Адбылася прэс-канферэнцыя “Актуальныя пытанні забеспячэння біялагічнай бяспекі ў Рэспубліцы Беларусь. Ідэнтыфікацыя генетычна мадыфікаваных арганізмаў як абавязковая частка працэсу сертыфікацыі прадуктаў харчавання”

Галоўная старонка / Навіны / Архіў навін

03.09.2018 3 верасня 2018 года ў Нацыянальным прэс-цэнтры Рэспублікі Беларусь адбылася прэс-канферэнцыя “Актуальныя пытанні забеспячэння біялагічнай бяспекі ў Рэспубліцы Беларусь. Ідэнтыфікацыя генетычна мадыфікаваных арганізмаў як абавязковая частка працэсу сертыфікацыі прадуктаў харчавання”. У мерапрыемстве ўзялі ўдзел: галоўны вучоны сакратар Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Аляксандр Кільчэўскі, дырэктар ДНУ “Інстытут генетыкі і цыталогіі НАН Беларусі” Руслан Шайко і начальнік Рэспубліканскага кантрольна-выпрабавальнага комплексу па якасці і бяспецы прадуктаў харчавання (РКІККБПП) РУП “Навукова-практычны цэнтр НАН Беларусі па харчаванні” Ірына Пачыцкая.

Аляксандр Кільчэўскі расказаў прадстаўнікам СМІ пра даследаванні па стварэнні трансгенных раслін і жывёл, якія праводзяцца ў Рэспубліцы Беларусь. Пры Інстытуце генетыкі і цыталогіі НАН функцыянуе палігон для выпрабаванняў трансгенных раслін. Найбольшую цікавасць для навукоўцаў уяўляюць даследаванні па ўстойлівасці бульбы да каларадскага жука і іншых насякомых. У гэтым кірунку беларускія вучоныя дабіліся пэўных вынікаў у выглядзе зыходнага сартавога матэрыялу, які можа стаць асновай для новага больш ўстойлівага да шкоднікаў гатунку. Акрамя таго, беларускія вучоныя працуюць з рапсам, для павышэння ўстойлівасці да гербіцыдаў. Батанічны сад вывучае трансгенныя канюшыну і журавіны, працуе з мадэльнымі раслінамі.

Руслан Шайко расказаў пра пагалоўе трансгенных коз (каля 500), малако якіх багата лактаферынам. Зараз стаіць пытанне аб яго рэалізацыі. Акрамя таго дырэктар Інстытута генетыкі і цыталогіі расказаў аб працы Нацыянальнага каардынацыйнага цэнтра біябяспекі, які функцыянуе пры інстытуце. Яго асноўныя функцыі – праца з міністэрствамі, ведамствамі, інфармаванне насельніцтва, правядзенне экспертных ацэнак.

Таксама вучоныя расказалі пра кантроль за ГМА ў прадуктах і кармах для жывёл у Беларусі. За гэтым сёння сочаць 17 лабараторый, штогод каля 1000 узораў праходзяць адпаведную праверку. Выпадкі перавышэння дапушчальнага ўзроўню (больш за 0,9%), па словах вучоных, адзінкавыя.



Возврат к списку

 

Галоўная старонка / Навіны / Архіў навін / Да пачатку старонкі
Пры поўным ці частковым выкарыстанні інфармацыі спасылка на крыніцу з'яўляецца абавязковай