Bel   ·  Eng  ·  Rus  |    Толькі тэкст  |   НАНБ в Facebook НАНБ в Vkontakte НАНБ в Twitter НАНБ в Instagram НАНБ в Youtube НАНБ в LinkedIn НАНБ в SlideShare rss-лента новостей Написать письмо 
   
Афiцыйны iнтэрнет-партал Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь
Афiцыйны iнтэрнет-сайт Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
Інтэрнет-партал Моладзь Беларусі
Газета Навука
Часопіс Навука і інавацыі

У Інстытуце генетыкі і цыталогіі НАН Беларусі прайшоў Міжнародны семінар па праблемах даўгалецця

Галоўная старонка / Навіны / Архіў навін

07.09.2018 7 верасня 2018 года ў ДНУ “Інстытут генетыкі і цыталогіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі” адбыўся Міжнародны семінар па праблемах даўгалецця “Праблемы даўгалецця. Вопыт Сардзініі і Беларусі, праца Сусветнай асацыяцыі даўгалецця і супрацоўніцтва з Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі”.

Адкрываючы семінар, Галоўны вучоны сакратар НАН Беларусі Аляксандр Кільчэўскі адзначыў, што супрацоўніцтва з італьянскім бокам беларускіх вучоных-генетыкаў па праблеме даўгалецця працягваецца ўжо не першы год. У кастрычніку 2016 года было падпісана пагадненне аб супрацоўніцтве паміж універсітэтам горада Кальяры і НАН Беларусі. За мінулы час адбыўся шэраг двухбаковых навуковых візітаў для абмену ведамі па гэтай тэме.

Раберта Пілі, Прэзідэнт Сусветнай супольнасці даўгалецця, адзначыў, што яго арганізацыя вельмі зацікаўлена ў правядзенні сумесных даследаванняў з краінамі, дзе ў дадзены момант ідзе актыўнае павелічэнне працягласці жыцця. У Беларусі сёння 420 доўгажыхароў пераступілі стогадовы парог. “Па нашых статыстычных прагнозах да 2050 года ў Беларусі можа налічвацца каля 2500 доўгажыхароў”, - сказаў Раберта Пілі.

Джузэпэ Карбоні, ганаровы Консул Рэспублікі Беларусь у Кальяры, адзначыў значнасць супрацоўніцтва з Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі. “Дадзенае супрацоўніцтва – гэта кропка апоры ў адносінах паміж Сардзініяй і Беларуссю. Даследаванні ў гэтай галіне важныя не толькі з навуковага пункту гледжання, але таксама для эканомікі, для павелічэння якасці жыцця людзей”, - сказаў Джузэпэ Карбоні.

У апошні час спецыялісты адзначаюць павелічэнне працягласці жыцця насельніцтва ў эканамічна развітых краінах. У сувязі з гэтым актуальнай і сацыяльна значнай з’яўляецца задача захавання фізічных, псіхічных і інтэлектуальных якасцей чалавека ў старэчым узросце.





Возврат к списку

 

Галоўная старонка / Навіны / Архіў навін / Да пачатку старонкі
Пры поўным ці частковым выкарыстанні інфармацыі спасылка на крыніцу з'яўляецца абавязковай