Bel   ·  Eng  ·  Rus  |    Толькі тэкст  |   НАНБ в Facebook НАНБ в Vkontakte НАНБ в Twitter НАНБ в Instagram НАНБ в Youtube НАНБ в LinkedIn НАНБ в SlideShare rss-лента новостей Написать письмо 
   
Афiцыйны iнтэрнет-партал Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь
Афiцыйны iнтэрнет-сайт Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
Інтэрнет-партал Моладзь Беларусі
Газета Навука
Часопіс Навука і інавацыі

Адбылася прэс-канферэнцыя на тэму “Насустрач XXXI Міжнароднаму кангрэсу Асацыяцыі ўдзельнікаў касмічных палётаў. Распрацоўкі беларускіх вучоных у галіне касмічных тэхналогій”

Галоўная старонка / Навіны / Архіў навін

06.09.2018 6 верасня 2018 года ў Прэс-цэнтры Дома прэсы адбылася прэс-канферэнцыя на тэму “Насустрач XXXI Міжнароднаму кангрэсу Асацыяцыі ўдзельнікаў касмічных палётаў. Распрацоўкі беларускіх вучоных у галіне касмічных тэхналогій”. Ад НАН Беларусі ў мерапрыемстве ўзялі удзел: Сяргей Анатольевіч Залатой, дырэктар НІРУП “Геаінфармацыйныя сістэмы” НАН Беларусі, галоўны канструктар Беларускай касмічнай сістэмы дыстанцыйнага зандзіравання Зямлі; Сяргей Анатольевіч Караняка, выканаўчы дырэктар беларуска-расійскай касмічнай праграмы “Маніторынг-СД”, загадчык аддзела касмічных і інфармацыйных тэхналогій ДНУ “Аб’яднаны інстытут праблем інфарматыкі”.

Сяргей Залатой расказаў журналістам пра мэты правядзення і запланаваных мерапрыемствах XXXI Міжнароднага кангрэса Асацыяцыі ўдзельнікаў касмічных палётаў. На дадзены момант на кангрэс зарэгістраваліся 82 касманаўты, практычна з усіх касмічных дзяржаў свету. У першы дзень кангрэса запланавана правядзенне выставы, дзе будуць паказаны дасягненні Рэспублікі Беларусь у касмічнай сферы: гэта тэхналогіі даследавання Зямлі з космасу – розныя прыборы дыстанцыйнага зандзіравання, сістэмы сувязі і тэлевяшчання, навігацыйныя сістэмы. Для забеспячэння развіцця згаданых галін у рэспубліцы працуюць больш за дваццаць навукова-вытворчых калектываў, якія вырабляюць апаратуру, праграмнае забеспячэнне, распрацоўваюць адпаведныя тэхналогіі, якія будуць прадстаўлены на выставе.

Асноўная мэта кангрэса – пазнаёміць падрастаючае пакаленне як са складанасцямі касмічных прафесій, так і з іх рамантыкай, – адзначыў Сяргей Залатой. Для гэтага 12 верасня запланавана правядзенне Дня супольнасці, дзе ўдзельнікі кангрэса будуць сустракацца з вучнямі школ, гімназій, студэнтамі ВНУ.

Сяргей Караняка пазнаёміў журналістаў з гісторыяй удзелу беларускіх вучоных у савецкай навуковай праграме, а таксама расказаў аб сумесных беларуска-расійскіх праграмах у галіне касмічных даследаванняў на сучасным этапе. На сённяшні дзень выканана шэсць сумесных касмічных праграм, што дазволіла захаваць і аднавіць навукова-тэхнічную кааперацыю, якая існавала паміж арганізацыямі Беларусі і Расіі.

Таксама прадстаўнікі НАН Беларусі адказалі на шматлікія пытанні журналістаў, якія тычацца кангрэса і касмічных даследаванняў Беларусі.



Возврат к списку

 

Галоўная старонка / Навіны / Архіў навін / Да пачатку старонкі
Пры поўным ці частковым выкарыстанні інфармацыі спасылка на крыніцу з'яўляецца абавязковай