Bel   ·  Eng  ·  Rus  |    Толькі тэкст  |   НАНБ в Facebook НАНБ в Vkontakte НАНБ в Twitter НАНБ в Instagram НАНБ в Youtube НАНБ в LinkedIn НАНБ в SlideShare rss-лента новостей Написать письмо 
   
Афiцыйны iнтэрнет-партал Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь
Афiцыйны iнтэрнет-сайт Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
Інтэрнет-партал Моладзь Беларусі
Газета Навука
Часопіс Навука і інавацыі

Героям асваення космасу ўручаны ўзнагароды НАН Беларусі

Галоўная старонка / Навіны / Архіў навін

12.09.2018 У Прэзідыуме НАН Беларусі 12 верасня 2018 года адбылося ўрачыстае ўручэнне памятных знакаў “У гонар 90-годдзя Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі” героям асваення космасу. У цырымоніі прынялі ўдзел Святлана Яўгенаўна Савіцкая (савецкі касманаўт, лётчык-выпрабавальнік, педагог, першая ў свеце жанчына-касманаўт, якая выйшла ў адкрыты космас); Сяргей Канстанцінавіч Крыкалёў (савецкі і расійскі авіяцыйны спартсмен і касманаўт, з кастрычніка 2005 да чэрвеня 2015 г. – рэкардсмен Зямлі па сумарным часе знаходжання ў космасе (803 дні за шэсць стартаў); Ян Лівэй (першы касманаўт КНР, генеральны дырэктар Кітайскай праграмы пілатуемых касмічных палётаў, Касманаўт-герой (2003), Аляксандр Паўлавіч Аляксандраў (кіраўнік Асацыяцыі ўдзельнікаў касмічных палётаў – Расія, двойчы Герой Савецкага Саюза).

Як адзначыў на цырымоніі ўручэння намеснік Старшыні Прэзідыума НАН Беларусі Сяргей Кілін: “Трэба вяртацца да тых кантактаў, якія ў нас былі ў савецкія часы. Хачу, каб людзі, якія акружаюць вас, разумелі значнасць вашага ўкладу”. Ён уручыў касманаўтам памятны знак “У гонар 90-годдзя Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі”. Узнагароды героям касманаўтам уручаны за значны асабісты ўклад у міжнароднае супрацоўніцтва ў галіне касманаўтыкі. Важна адзначыць, што ўручаныя медалі былі за першымі нумарамі. “Я ведаю, што касманаўты заўсёды хочуць быць першымі ва ўсім, а ўсе прысутныя тут касманаўты ў тым ці іншым аспекце такімі і з’яўляюцца”, - падкрэсліў Сяргей Кілін.

На сустрэчы касманаўтаў з кіраўніцтвам НАН Беларусі, маладымі вучонымі абмяркоўваліся магчымыя шляхі ўзаемадзеяння касманаўтаў і навукі. Даследчыкі акадэміі навук пазнаёмілі касманаўтаў з айчыннымі распрацоўкамі ў сферы беспілотных лятальных апаратаў, біятэхналогій. У цэнтры ўвагі была спецыфіка працы рознай апаратуры ў касмічных умовах, далейшыя магчымасці выкарыстання лактаферыну, медыцына, робататэхніка. У сваю чаргу, касманаўты падзяліліся сваім бачаннем магчымага далейшага прасоўвання сумесных навуковых праектаў, расказалі пра асаблівасці ўкаранення навуковых распрацовак для касмічнай сферы.




Возврат к списку

 

Галоўная старонка / Навіны / Архіў навін / Да пачатку старонкі
Пры поўным ці частковым выкарыстанні інфармацыі спасылка на крыніцу з'яўляецца абавязковай