Bel   ·  Eng  ·  Rus  |    Толькі тэкст  |   НАНБ в Facebook НАНБ в Vkontakte НАНБ в Twitter НАНБ в Instagram НАНБ в Youtube НАНБ в LinkedIn НАНБ в SlideShare rss-лента новостей Написать письмо 
   
Афiцыйны iнтэрнет-партал Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь
Афiцыйны iнтэрнет-сайт Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
Інтэрнет-партал Моладзь Беларусі
Газета Навука
Часопіс Навука і інавацыі
Еўрапейскія гульні
Форум по региональному сотрудничеству и развитию в рамках инициативы «Пояс и Путь»

НАН Беларусі праводзіць Тыдзень роднай прыроды

Галоўная старонка / Навіны / Архіў навін

21.05.2019 З 22 па 29 мая 2019 года навуковыя арганізацыі Аддзялення біялагічных навук НАН Беларусі ўпершыню праводзяць Тыдзень роднай прыроды. Мерапрыемства прысвечана Году малой радзімы і прымеркавана да святкавання Міжнароднага дня біялагічнай разнастайнасці (22 мая). ДНВА “НПЦ НАН Беларусі па біярэсурсах”, ДНУ “Інстытут эксперыментальнай батанікі імя В.Ф. Купрэвіча НАН Беларусі”, ДНУ “Цэнтральны батанічны сад НАН Беларусі” і ДНУ “Інстытут лесу” падрыхтавалі цэлы шэраг мерапрыемстваў.

22 мая ў 11.00 (вул. Акадэмічная, 27, каб. 141) адбудзецца семінар-адкрыццё, прысвечаны Міжнароднаму дню біялагічнай разнастайнасці з удзелам кіраўніцтва НАН Беларусі, Аддзялення біялагічных навук і навуковых арганізацый. У рамках правядзення мерапрыемства адбудзецца прэзентацыя матэрыялаў 6-га Нацыянальнага даклада Канвенцыі аб біялагічнай разнастайнасці, будуць падведзены вынікі конкурсу на сацыяльны слоган і сімвал Тыдня роднай прыроды для дзяцей і моладзі “Захаваем родную прыроду”, паказ дакументальнага інфармацыйнага фільма “Кліма-Іст: захаванне і ўстойлівае кіраванне тарфянікамі ў РБ для скарачэння выкідаў вугляроду і адаптацыі балотных экасістэм да змены клімату”, экскурсія па экспазіцыі бэзу і родадэндранаў у Цэнтральным батанічным садзе.

23 мая (вул. Акадэмічная, 27, каб. 141) пройдуць батанічны і заалагічны чацвяргі. Будуць прачытаны лекцыі: “Ацэнка 25-гадовай дынамікі ляснога покрыва на закінутых сельскагаспадарчых землях прыгранічных раёнаў Расіі і Рэспублікі Беларусь па спадарожнікавых даных” і тэматычныя лекцыі вядучых навукоўцаў-заолагаў па праблеме захавання зуброў. У гэты ж дзень стартуе IX Міжнародны навукова-практычны і навучальны семінар для студэнтаў, магістрантаў, аспірантаў, выкладчыкаў і работнікаў спецыяльнасці “Лясная гаспадарка” ( “Лясная справа”)” на тэму “Дынаміка, стан і маніторынг лясных экасістэм на асабліва ахоўных прыродных тэрыторыях”. Маленькіх мінчан і гасцей сталіцы парадуе цырымонія перасялення акуляняці па імені “Акадэмік”, які цяпер знаходзіцца ў спецыяльным інкубатары, у мабільны музей-лабараторыю “Адкрыты акіян” (вул. Брылеўская, 3 - Аэрапорт «Мінск-1»).

24 мая ў Цэнтральным батанічным садзе адбудуцца экскурсіі “Прыродная флора ў экспазіцыях і калекцыях Цэнтральнага батанічнага саду (экскурсія) і “Дэкаратыўныя расліны прыроднай флоры Беларусі”. Вядучыя навукоўцы выступяць з лекцыямі-прэзентацыямі “Грыбы ў нашых лясах”, “Лес і клімат”, “Інвазійныя расліны Беларусі: мінулае, сучаснасць і будучыня”.

25-26 мая з 10:00 да 18:00 у Цэнтральным батанічным садзе пройдзе гульнявы сямейны фестываль “TOYDAY”. Плануецца, што наведвальнікі змогуць не толькі ўбачыць рэдкія і знікаючыя віды раслін, але і набыць іх узоры ў краме саду.

28 мая адбудзецца акцыя па азеляненні тэрыторый школ сумесна са школьнікамі “Лес – наша зялёнае шчасце” ў Мінску і Гомелі.

28-29 мая адбудзецца I Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя “Веды і палітычныя інавацыі ў галіне аховы навакольнага асяроддзя паміж Захадам і Усходам: вывучаныя і невывучаныя ўрокі?”. Арганізатар форуму – НПЦ па біярэсурсах сумесна з Міністэрствам прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь.

На працягу Тыдня роднай прыроды вядучыя навукоўцы арганізацый Аддзялення біялагічных навук НАН Беларусі выступяць перад грамадскасцю, у сродках масавай інфармацыі, прымуць удзел у прэзентацыях і святочных мерапрыемствах.

Міжнародны дзень біялагічнай разнастайнасці быў абвешчаны Генеральнай Асамблеяй ААН у 1995 годзе. Першапачаткова свята адзначалі 29 снежня – у дзень уступлення ў сілу Канвенцыі аб біялагічнай разнастайнасці. У адпаведнасці з рэзалюцыяй Генеральнай Асамблеі ААН № A / RES / 55/201 ад 8 лютага 2001 года, датай Міжнароднага дня біялагічнай разнастайнасці стала 22 мая – дзень прыняцця тэксту Канвенцыі. Мэта свята – павысіць дасведчанасць соцыума ў пытаннях захавання экалагічнай сістэмы, звярнуць увагу грамадскасці на праблему беззваротнага знікнення на Зямлі шматлікіх прадстаўнікоў флоры і фаўны.



Возврат к списку

 

Галоўная старонка / Навіны / Архіў навін / Да пачатку старонкі
Пры поўным ці частковым выкарыстанні інфармацыі спасылка на крыніцу з'яўляецца абавязковай