Bel   ·  Eng  ·  Rus  |    Толькі тэкст  |   НАНБ в Facebook НАНБ в Vkontakte НАНБ в Twitter НАНБ в Instagram НАНБ в Youtube НАНБ в LinkedIn НАНБ в SlideShare rss-лента новостей Написать письмо 
   
Афiцыйны iнтэрнет-партал Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь
Афiцыйны iнтэрнет-сайт Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
Інтэрнет-партал Моладзь Беларусі
Газета Навука
Часопіс Навука і інавацыі
Еўрапейскія гульні
Форум по региональному сотрудничеству и развитию в рамках инициативы «Пояс и Путь»

У НАН Беларусі пройдзе буйны Міжнародны навукова-практычны форум “Мастацкая прастора Еўропы XIX-ХХ стст. і Станіслаў Манюшка: гісторыя, сучасны стан”

Галоўная старонка / Навіны / Архіў навін

28.05.2019 30 мая 2019 г. (чацвер) у 10:00 у НАН Беларусі (пр-т. Незалежнасці, д. 66; другі паверх, малая канферэнц-зала) адбудзецца адкрыццё Міжнароднага навукова-практычнага форуму “Мастацкая прастора Еўропы XIX- ХХ стст. і Станіслаў Манюшка: гісторыя, сучасны стан”, прысвечанага 200-годдзю з дня нараджэння класіка польскай і беларускай музыкі.

Мэтай Форуму, які будзе працаваць 30-31 мая 2019 года, з’яўляецца ўсталяванне творчых і навуковых кантактаў з вядучымі замежнымі прадстаўнікамі навукі, культуры і мастацтва, абмеркаванне перспектыўных навукова-даследчых і грамадска-культурных праектаў. Праблемнае поле Форуму ахоплівае мастацтвазнаўчую, культуралагічную, краязнаўчую, сацыялагічную праблематыку, актуальныя навуковыя пытанні, звязаныя з новымі ракурсамі даследавання творчасці С. Манюшкі, з вывучэннем культуры Беларусі ў еўрапейскім кантэксце, з ушанаваннем памяці вядомых дзеячаў культуры і мастацтва ў Рэспубліцы Беларусь і свеце.

Арганізатары форуму – Нацыянальная акадэмія навук Беларусі і дзяржаўная навуковая ўстанова “Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі” (філіял “Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя К. Крапівы НАН Беларусі”). Форум праводзіцца пры падтрымцы Польскага Інстытута ў Мінску. Да ўдзелу ў Форуме запрошаны вядучыя спецыялісты з Беларусі, Польшчы, Літвы і краін СНД – Расійскай Федэрацыі, Украіны, Рэспублікі Казахстан, Малдовы. Плануюцца выступленні навукоўцаў з Польскай акадэміі навук, Ягелонскага ўніверсітэта, Універсітэта Адама Міцкевіча, Інстытута даследаванняў культуры Літвы, Вільнюскага ўніверсітэта, Расійскай акадэміі навук, Расійскага нацыянальнага музея музыкі, Санкт-Пецярбургскай дзяржаўнай кансерваторыі імя Рымскага-Корсакава, Акадэміі рускага балета імя А Я. Ваганавай, Кіеўскага нацыянальнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў, Казахскай нацыянальнай акадэміі харэаграфіі, Інстытута культурнай спадчыны (Рэспубліка Малдова) і інш. Плануецца прысутнасць больш за 100 удзельнікаў.

Самастойнай часткай праграмы Форуму стане прэзентацыя дакументальнага фільма тэлеканала “Беларусь 3” Белтэлерадыёкампаніі пра Станіслава Манюшку і канцэрт з твораў Станіслава Манюшкі мінска-віленскага перыяду творчасці кампазітара ў выкананні Музычнай Капэлы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі. Прэзентацыя і канцэрт адбудуцца 30 мая 2019 года ў 18.00 2019 г. у Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Якуба Коласа (вул. Сурганава, 15). Падчас правядзення Форуму будуць працаваць кніжныя выставы: выстава навуковых выданняў ДНУ “Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі”, выстава аддзела рэдкіх кніг і рукапісаў Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа, прысвечаная 200-годдзю з дня нараджэння С. Манюшкі. У якасці суправаджальнага мерапрыемства Форуму ўключана наведванне Музея старажытнабеларускай культуры (вул. Сурганава, 1, корп. 2).

Культурная праграма 31 мая, другога дня Форуму, уключае наведванне памятных месцаў, звязаных з жыццём і творчасцю С. Манюшкі і ушанаваннем яго памяці, у тым ліку наведванне раздзела экспазіцыі “Станіслаў Манюшка – дзеяч беларускай музычнай культуры” (ГУ “Чэрвеньскі раённы краязнаўчы музей”). Падвядзенне вынікаў Форуму адбудзецца ў “Музычнай гасцёўні Станіслава Манюшкі” (г/п. Смілавічы, вул. Школьная, 11а).



Возврат к списку

 

Галоўная старонка / Навіны / Архіў навін / Да пачатку старонкі
Пры поўным ці частковым выкарыстанні інфармацыі спасылка на крыніцу з'яўляецца абавязковай