Bel   ·  Eng  ·  Rus  |    Толькі тэкст  |   НАНБ в Facebook НАНБ в Vkontakte НАНБ в Twitter НАНБ в Instagram НАНБ в Youtube НАНБ в LinkedIn НАНБ в SlideShare rss-лента новостей Написать письмо 
   
Афiцыйны iнтэрнет-партал Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь
Афiцыйны iнтэрнет-сайт Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
Інтэрнет-партал Моладзь Беларусі
Газета Навука
Часопіс Навука і інавацыі
Еўрапейскія гульні
Форум по региональному сотрудничеству и развитию в рамках инициативы «Пояс и Путь»

У Цэнтральнай навуковай бібліятэцы ім. Я. Коласа пройдзе вечарына, прысвечаная памяці члена-карэспандэнта НАН Беларусі Міхася Мушынскага

Галоўная старонка / Навіны / Архіў навін

11.06.2019 17 чэрвеня (панядзелак) у Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі пройдзе вечарына “Свайму часу і вечнасці…”, прысвечаная памяці вядомага навукоўца, члена-карэспандэнта НАН Беларусі, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі, доктара філалагічных навук, прафесара Міхася Мушынскага.

Назву імпрэзе дала прадмова вучонага да Збору твораў у 20 тамах класіка беларускай літаратуры Якуба Коласа.

Міхась Мушынскі ўсё жыццё займаўся даследваннем айчыннай літаратуры. Ён лічыцца найлепшым у краіне знаўцам творчасці Якуба Коласа, Максіма Гарэцкага, Міхася Зарэцкага, адным са стваральнікаў навуковай школы, звязанай з тэксталогіяй і выданнямі класікаў.

У праграме:

  • выстава манаграфій і кніг вучонага, дакументаў, якія адлюстроўваюць ягонае жыццё і дзейнасць;
  • рэдкія фота з архіва сям'і;
  • успаміны калег і сяброў.
  • Вечарына адбудзецца ў 15.00 у іфармацыйна-выставачным цэнтры (1 паверх). Уваход свабодны.

    Адрас: Мінск, м. «Акадэмія навук», вул. Сурганава, 15.



    Возврат к списку

     

    Галоўная старонка / Навіны / Архіў навін / Да пачатку старонкі
    Пры поўным ці частковым выкарыстанні інфармацыі спасылка на крыніцу з'яўляецца абавязковай