Bel   ·  Eng  ·  Rus  |    Толькі тэкст  |   НАНБ в Facebook НАНБ в Vkontakte НАНБ в Twitter НАНБ в Instagram НАНБ в Youtube НАНБ в LinkedIn НАНБ в SlideShare rss-лента новостей Написать письмо 
   
Афiцыйны iнтэрнет-партал Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь
Афiцыйны iнтэрнет-сайт Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
Інтэрнет-партал Моладзь Беларусі
Газета Навука
Часопіс Навука і інавацыі

Адбылася сустрэча Старшыні Прэзідыума НАН Беларусі Уладзіміра Гусакова з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Турэцкай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь Кезбан Нілвана Дарамай

Галоўная старонка / Навіны / Архіў навін

24 снежня 2015 г. у НАН Беларусі адбыліся перагаворы Старшыні Прэзідыума НАН Беларусі Уладзіміра Гусакова з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Турэцкай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь Кезбан Нілвана Дарамай. У цэнтры увагі былі пытанні аб пашырэнні навукова-тэхнічнага супрацоўніцтва Беларусі і Турцыі і магчымым удзеле арганізацый НАН Беларусі ў выставе «ЭКСПА 2016 Анталья». Як падкрэсліў падчас сустрэчы Старшыня Прэзідыума НАН Беларусі Уладзімір Гусакоў: “Беларусь і Турцыя павінны актывізаваць навукова-тэхнічнае супрацоўніцтва на карысць эканомік дзвюх краін”. Ён прапанаваў заключыць новы трохбаковы дагавор аб супрацоўніцтве паміж НАН Беларусі, Турэцкім даследчым саветам па навуцы і тэхналогіях (TUBITAK) і Турэцкай акадэміяй навук.

Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Турэцкай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь Кезбан Нілвана Дарама адзначыла, што турэцкі бок зацікаўлены ў пашырэнні супрацоўніцтва па ўсіх галінах, што ўяўляюць узаемную цікавасць.

Падрабязнасці - у прэс-рэлізе.

Фота М.Гулякевіч, газета "Навука"



Возврат к списку

 

Галоўная старонка / Навіны / Архіў навін / Да пачатку старонкі
Пры поўным ці частковым выкарыстанні інфармацыі спасылка на крыніцу з'яўляецца абавязковай