Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

06.08.2015

Мікробныя біятэхналогіі абмяркуюць у Мінску

7-11 верасня 2015 года ў НАН Беларусі адбудзецца IX Міжнародная навуковая канферэнцыя «Мікробныя біятэхналогіі: фундаментальныя і прыкладныя аспекты», прысвечаная 50-гадоваму юбілею Інстытута (Аддзела) мікрабіялогіі НАН Беларусі. На канферэнцыі будзе прадстаўлена інфармацыя аб найноўшых дасягненнях у галіне мікрабіялогіі і біятэхналогіі, сучасных тэндэнцыях і падыходах да стварэння біяпрэпаратаў для сельскай гаспадаркі, харчовай прамысловасці, медыцыны, аховы навакольнага асяроддзя, абмеркаваны перспектывы выкарыстання біятэхналагічных распрацовак як асновы навукова-тэхнічнага прагрэсу і інавацыйнага развіцця краіны. У рамках канферэнцыі плануецца правядзенне круглага стала па выніках выканання міждзяржаўнай мэтавай праграмы ЕўрАзЭС і пасяджэння Усходнепалеарктычнай рэгіянальнай секцыі Міжнароднай арганізацыі па біялагічнай барацьбе са шкоднымі жывёламі і раслінамі.