Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

13.08.2015

Кіраўніцтва НАН Беларусі правяло перамовы з дэлегацыяй кампаніі LG Electronics

13 жніўня 2015 г. адбыўся візіт у НАН Беларусі дэлегацыі LG Electronics на чале з Чжон Су Лі, дырэктарам Інстытута матэрыялаў і прылад LG Electronics. Госці з Карэі правялі перамовы з кіраўніцтвам НАН Беларусі. З боку Анадэміі навук у перамовах прынялі ўдзел Першы намеснік Старшыні Прэзідыума НАН Беларусі Чыжык С.А., кіраўнікі і прадстаўнікі навуковых інстытутаў НАН Беларусі.
Асноўным пытаннем перамоў стала супрацоўніцтва ў галіне распрацовак цепла- і масапераносу і абмеркаванне перспектыў падрыхтоўкі і падпісання Пагаднення аб супрацоўніцтве па правядзенні сумесных навукова-даследчых работ. Асноўнымі зацікаўленнямі з боку LG Electronics з’яўляюцца распрацоўкі ў галіне цепларассейвання і новых матэрыялаў. Дырэктар ДНУ “Інстытут хіміі новых матэрыялаў НАН Беларусі” акадэмік Агабекаў У.Я. адзначыў, што інстытут мае дзесяцігадовую гісторыю супрацоўніцтва з кампаніяй LG Electronics у галіне адгезіўных тэхналогій, клеяў, святлодыёдаў і іншых распрацовак. Па выніках сустрэчы быў падпісан мемарандум.