Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

26.08.2015

У Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Якуба Коласа НАН Беларусі адкрыўся электронны рэпазіторый

У Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Якуба Коласа НАН Беларусі адкрыўся электронны рэпазіторый. Рэсурс створаны на базе сістэмы доўгатэрміновага захоўвання і ўліку электронных копій правамерна апублікаваных твораў. Мэта стварэння рэпазіторыя - прадстаўленне шырокай навуковай грамадскасці доступу да паўнатэкставых варыянтаў навуковых прац спецыялістаў бібліятэкі і іншых дакументаў з яе фондаў для забеспячэння навукова-даследчай, адукацыйнай і іншых відаў дзейнасці, пашырэнне форм і актывізацыя навуковых камунікацый бібліятэкі, забеспячэнне яе адкрытасці для міжнароднай навуковай супольнасці.