Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

02.09.2015

Вучоныя - аграрыі правялі прэс-канферэнцыю на тэму «Уклад вучоных-аграрыяў у харчовую бяспеку Рэспублікі Беларусь»

2 верасня 2015 года ў Нацыянальным Прэс-цэнтры Рэспублікі Беларусь адбылася прэс-канферэнцыя на тэму «Уклад вучоных-аграрыяў у харчовую бяспеку Рэспублікі Беларусь». У мерапрыемстве прынялі ўдзел: Анатоль Сайганаў - намеснік дырэктара па навуковай і інавацыйнай рабоце ДП «Інстытут сістэмных даследаванняў у АПК НАН Беларусі», Эрома Урбан - намеснік генеральнага дырэктара па навуковай рабоце РУП "Навукова-практычны цэнтр НАН Беларусі па земляробстве», Уладзімір Цімашэнка - першы намеснік генеральнага дырэктара па навуковай і інавацыйнай рабоце РУП "Навукова-вытворчы цэнтр НАН Беларусі па жывёлагадоўлі», Аляксей Меляшчэня - дырэктар РУП «Інстытут мяса-малочнай прамысловасці" НАН Беларусі.