Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

02.09.2015

Ноч кажаноў пройдзе ў Мінску

Ноч кажаноў пройдзе ў Мінску 04.09.2015 (пятніца) НПЦ НАН Беларусі па біярэсурсах сумесна з Грамадскай арганізацыяй «Ахова птушак Бацькаўшчыны» у рамках міжнароднай акцыі International Bat Night запрашаюць на Ноч кажаноў. У праграме - лекцыя і экскурсія па парку. Уваход свабодны.
Кажаны - не героі кашмарных сноў і фільмаў жахаў. Гэта рэальныя звяркі, якіх можна сустрэць і ў горадзе, і ў сельскай мясцовасці. Яны прылятаюць зусім не для таго, каб выпіць вашу кроў і заблытацца ў валасах. Іх справа і роля ў прыродзе куды больш высакародныя: яны знішчаюць шмат насякомых, апыляюць расліны і дапамагаюць рассеяць насенне.