Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

10.09.2015

У НАН Беларусі пройдзе Рэспубліканская навукова-практычная канферэнцыя з міжнародным удзелам «Дзіцячая хірургія і кардыяхірургія ў 21-м стагоддзі: вынікі і перспектывы»

11 верасня 2015 адбудзецца Рэспубліканская навукова-практычная канферэнцыя з міжнародным удзелам «Дзіцячая хірургія і кардыяхірургія ў 21-м стагоддзі: вынікі і перспектывы". На форуме будуць абмяркоўвацца дасягненні і перспектыўныя напрамкі развіцця дзіцячай хірургічнай і кардыяхірургічнай дапамогі ў Рэспубліцы Беларусь. У ходзе работы ўдзельнікі канферэнцыі даведаюцца аб інавацыях у дзіцячай хірургіі і кардыяхірургіі, пазнаёмяцца з вопытам работы айчынных і замежным клінік у сучасных умовах. Асаблівая ўвага будзе нададзена перспектыўным напрамкам развіцця хірургіі: малаінвазіўнай хірургіі - аперацыях з эндаскапічным доступам, як у хірургіі, так і ў кардыяхірургіі, а таксама рэнтгенэндаваскулярнай хірургіі.