Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

17.09.2015

У Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Якуба Коласа НАН Беларусі 23 верасня пройдзе мерапрыемства “І закрасуе скрозь шыпшына…”, прымеркаванае да 110-годдзя з дня нараджэння Пятра Глебкі

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры сумесна з Цэнтральнай навуковай бібліятэкай імя Якуба Коласа НАН Беларусі 23 верасня 2015 года а 15-й гадзіне ладзяць сумеснае мерапрыемства “І закрасуе скрозь шыпшына…”, прымеркаванае да 110-годдзя з дня нараджэння Пятра Глебкі.
Пад час мерапрыемства супрацоўнікі бібліятэкі прэзентуюць каталог “Бібліятэка акадэміка П.Ф. Глебкі (1905–1969)” і прадставяць выставу “І краскі, і словы завіў у вянок… (па матэрыялах калекцыі П.Ф. Глебкі)” з уласных фондаў.
У мерапрыемстве возьмуць удзел даследчыкі і аматары творчасці Пятра Глебкі, яго сябры і родныя.
Месца правядзення: Цэнтральная навуковая бібліятэка імя Якуба Коласа НАН Беларусі, г. Мінск, вул. Сурганава, 15, 6 паверх, чытальная зала рэдкіх кніг і рукапісаў, пакой 601