Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

21.09.2015

У ДНУ “Фізіка-тэхнічны інстытут НАН Беларусі” прайшла 10-ая міжнародная навукова-тэхнічная канферэнцыя “Сучасныя метады і тэхналогіі стварэння і апрацоўкі матэрыялаў”

16-18 верасня 2015 года ў Дзяржаўнай навуковай установе “Фізіка-тэхнічны інстытут НАН Беларусі” прайшла 10-ая міжнародная навукова-тэхнічная канферэнцыя “Сучасныя метады і тэхналогіі стварэння і апрацоўкі матэрыялаў”.

Канферэнцыя была прысвечана 85-годдзю Фізіка-тэхнічнага інстытута НАН Беларусі.

У працы канферэнцыі прыняло ўдзел звыш 120 навукоўцаў і спецыялістаў устаноў і арганізацый навукі, адукацыі, арганізацый рэальнага сектара эканомікі. Усяго было прадстаўлена 36 арганізацый. У канферэнцыі ўдзельнічалі спецыялісты з многіх краін свету, уключаючы Расію, Украіну, Латвію, Азербайджан, Літву, Польшчу, Кітай, Нігерыю.

На пленарным пасяджэнні было заслухана шэсць дакладаў па найважнейшых кірунках развіцця сучаснага матэрыялазнаўства і стварэння высокаэфектыўных, энергазберагальных тэхналагічных працэсаў.

Усё больш актыўны ўдзел у канферэнцыі прымаюць маладыя навукоўцы і спецыялісты. У выніку правядзення конкурсу дакладаў канферэнцыі з 10 лепшых дакладаў, удастоеных грамат, 4 даклады былі зроблены маладымі навукоўцамі.