Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

15.10.2015

17 кастрычніка адбудзецца фестываль-кірмаш “Беларуская восень. Бульба. Плады. Гародніна”

17 кастрычніка 2015 года (субота) у 11.00 на базе РУП “Навукова-практычны цэнтр Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па бульбаводстве і плодаагародніцтве” (Мінская вобласць, аг. Самахвалавічы, вул. Кавалёва, 2а) адбудзецца фестываль-кірмаш “Беларуская восень . Бульба. Плады. Гародніна”, прысвечаны стварэнню Рэспубліканскага навуковага цэнтра сістэм бульбаводства і плодаагародніцтва і 90-гадоваму юбілею адукацыі РУП “Інстытут пладаводства”.

У мерапрыемстве прымуць удзел вучоныя - селекцыянеры НАН Беларусі, прадстаўнікі міністэрстваў і ведамстваў, фермерскіх гаспадарак, індывідуальныя прадпрымальнікі краіны. У праграме фестывалю- кірмашу – выстава дасягненняў вучоных у галіне бульбаводства, пладаводства і агародніцтва, дэманстрацыя новых гатункаў бульбы беларускай селекцыі, тэхналогій вырошчвання раслін, выстава беларускай тэхнікі для вырошчвання бульбы, пладоў і агародніны, выстава-продаж прадуктаў перапрацоўкі пладоў і ягад. Будуць арганізаваны: майстар-класы па стварэнні мастацкіх кампазіцый з бульбы і гародніны, выстава вырабаў з бульбы, гародніны і пладоў, продаж бульбы і плодаагародніннай прадукцыі, кулінарная праграма, дэгустацыя традыцыйных страў беларускай кухні.

Падчас фестывалю будуць узнагароджаны лепшыя спецыялісты РУП “Навукова-практычны цэнтр Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па бульбаводстве і плодаагародніцтве”, адбудзецца віншаванне навасёлаў новага 80-кватэрнага жылога дома.

Тэл. для кантактаў - 8 (044) 77-12-113 - Сяргей Міхайлавіч