Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

27.10.2015

Доступ да самай шырокай у свеце паўнатэкставай калекцыі дысертацый і дыпломных работ па ўсіх галінах ведаў адкрыты ў Цэнтральнай навуковай бібліятэцы НАН Беларусі

У Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі адкрыты тэставы доступ да рэсурсу ProQuest Dissertations and Theses.

Міжнародная карпарацыя ProQuest Company - адзін з сусветных лідараў у галіне інфармацыйных прадуктаў і тэхналогій для навукі, адукацыі і бізнесу (выданні на англійскай, нямецкай, французскай і іншых еўрапейскіх мовах). ProQuest Dissertations and Theses - самая шырокая ў свеце паўнатэкставая калекцыя дысертацый і дыпломных работ па ўсіх галінах ведаў. Гэта афіцыйны лічбавы архіў дысертацый Бібліятэкі Кангрэсу ЗША і найбуйнейшая база для аспірантаў і дактарантаў. Кожны год у базу дадаюцца звыш 70000 дысертацый і дыпломных работ у рамках партнёрства з 700 вядучымі акадэмічнымі ўстановамі па ўсім свеце.

Доступ адкрыты да 21 снежня 2015 года па IP-адрасах з камп’ютараў Цэнтра Інтэрнэт-доступу да электронных навуковых рэсурсаў бібліятэкі.

Кантактная інфармацыя: Марыя Баўкуновіч ok_mab@kolas.basnet.by, + 375 17 284 14 90