Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

10.11.2015

12-13 лістапада 2015 г. Інстытут філасофіі НАН Беларусі правядзе Другую міжнародную навуковую канферэнцыю “Інтэлектуальная культура Беларусі: кіраванне ведамі ў кантэксце задач сацыяльна-эканамічнай мадэрнізацыі”

Інстытут філасофіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі арганізуе 12-13 лістапада 2015 г. Другую міжнародную навуковую канферэнцыю “Інтэлектуальная культура Беларусі: кіраванне ведамі ў кантэксце задач сацыяльна-эканамічнай мадэрнізацыі”.

Тэматыка канферэнцыі аб’ядноўвае навукова-тэарэтычны і практычны кампанент. На канферэнцыі будзе абмяркоўвацца шэраг вострых пытанняў, якія стаяць перад беларускім грамадствам сёння:

  • - у чым заключаеццааецца інавацыйны патэнцыял нацыянальнай культуры?
  • - якая менавіта мадэль мадэрнізацыі неабходная нашаму грамадству, і якія веды маюць у гэтай мадэлі прыярытэт?
  • - з дапамогай якіх сродкаў гэтыя веды павінны ўвасабляцца ў сацыяльных інавацыях?
  • - што неабходна зрабіць, каб павысіць аддачу ад сістэмы адукацыйна-выхаваўчай працы як найважнейшага правадніка і транслятара інтэлектуальнай культуры?
  • Плануецца ўдзел шэрагу экспертаў з Беларусі, Расіі, Украіны, Казахстана, Літвы, Польшчы і іншых дзяржаў, работнікаў органаў дзяржаўнага кіравання, дыпламатаў, прадстаўнікоў дзелавых колаў, спецыялістаў буйных беларускіх інавацыйных прадпрыемстваў і сістэмы адукацыі, вядучых вучоных-філосафаў, метадолагаў, сацыёлагаў, эканамістаў і даследчай моладзі.

    Адкрыццё канферэнцыі: 12 лістапада (чацвер) 2015 года, у 10:00 па адрасе вул. Сурганава, 1, корп. 2 (будынак Аддзялення гуманітарных навук і мастацтваў НАН Беларусі), аўдыторыя 1110.

    Больш падрабязна пра мерапрыемства ў прэс-рэлізе.