Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

08.12.2015

НАН Беларусі падвяла вынікі конкурсу на саісканне прэмій Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі 2015 года

За ўклад у вырашэнне буйной навуковай або навукова-практычнай праблемы пастановай Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі ад 30 лістапада 2015 г. № 56 прэмій удастоены вядомыя вучоныя, маладыя вучоныя і студэнты. Па выніках тайнага галасавання членаў Камісіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па прэміях вырашана прысудзіць 12 прэмій Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі; 10 прэмій Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі імя В.Ф.Купрэвіча для маладых вучоных і 3 прэміі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі імя В.Ф.Купрэвіча за навуковую працу студэнтаў.
Працы дэманструюць вынікі сучасных, актуальных фундаментальных і прыкладных даследаванняў, якія прыносяць істотную аддачу ў практычнай сферы. Трэба адзначыць, што сярод лаўрэатаў - не толькі супрацоўнікі акадэмічных арганізацый, але і навукоўцы іншых міністэрстваў і ведамстваў. Усяго на конкурс, які праводзіцца раз у два гады, было прадстаўлена каля 50 работ.
Са спісам лаўрэатаў можна азнаёміцца ТУТ.