Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

09.12.2015

Кіраўніцтва Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі наведала лабараторыі МІЦ “Кампазіты Расіі”

4 снежня Першы намеснік Старшыні Прэзідыума НАН Беларусі Сяргей Чыжык і намеснік акадэміка-сакратара аддзялення фізіка-тэхнічных навук Міхаіл Хейфец наведалі лабараторыі Міжгаліновага інжынірынгавага цэнтра “Кампазіты Расіі” і абмеркавалі далейшае супрацоўніцтва ў рамках праграмы “МІР-ПЕРАМОГА”.

Кіраўніцтва цэнтра і супрацоўнікі лабараторыі паказалі гасцям найбольш цікавыя распрацоўкі найноўшых кампазіцыйных матэрыялаў.

На сустрэчы з кіраўніком МІЦ “Кампазіты Расіі” Уладзімірам Нелюбам прадстаўнікі НАН Беларусі гаварылі пра перспектывы сумесных праектаў. Галоўны з іх - праграма “МИР-ПОБЕДА” - запушчаны і паспяхова развіваецца. Мэта праграмы - распрацоўка ПА для камерцыйнага выкарыстання ў IT-індустрыі Расіі і Беларусі і працэсу імпартазамяшчэння інжынернага ПА для высокатэхналагічных вытворчасцей. “МИР-ПОБЕДА” з’яўляецца часткай праекта глабальнага інжынернага праграмнага комплексу кіравання поўным жыццёвым цыклам складанага тэхнічнага аб’екта або сістэмы.

Міхаіл Хейфец і Сяргей Чыжык падкрэслілі, што ў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі існуе шмат сумесных інтарэсаў з інжынірынгавым цэнтрам “Кампазіты Расіі” і адзначылі неабходнасць працягваць распачатую працу.

emtc.ru