Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

12.12.2015

У Інстытуце радыебіялогіі НАН Беларусі 3-4 снежня прайшла Рэспубліканская навукова-практычная канферэнцыя “Радыяцыя, экалогія і тэхнасфера”

У працы Рэспубліканскай навукова-практычнай канферэнцыі “Радыяцыя, экалогія і тэхнасфера” прынялі ўдзел супрацоўнікі Інстытута радыебіялогіі НАН Беларусі, Міжнароднага дзяржаўнага экалагічнага інстытута імя А.Д. Сахарава БДУ, Інстытута лесу НАН Беларусі; БНТУ, БДУІР; БДТУ; ГДУ імя Ф.Скарыны.

Дырэктар Інстытута радыебіялогіі Ігар Чэшык правёў прэзентацыю міжнароднага навуковага цэнтра мінімізацыі радыяцыйных рызык, створанага ў 2015 годзе на базе Інстытута радыебіялогіі НАН Беларусі, і прадставіў мэты, задачы і перспектывы развіцця цэнтра. Сярод асноўных перспектыў: распрацоўка і ўдасканаленне метадаў ацэнкі рызык тэхнагеннага і радыяцыйнага ўздзеяння на біёты і чалавека; распрацоўка метадаў кіравання рызыкамі з дапамогай тэхналогій рэабілітацыі тэхнагенна парушаных тэрыторый, сродкаў і спосабаў павышэння рэзістэнтнасці арганізма да неспрыяльных фактараў.

На канферэнцыі абмяркоўваліся вынікі навуковых даследаванняў па 22 комплексных заданнях, у рамках рэалізацыі часткі “Радыяцыя, экалогія і тэхнасфера» Дзяржаўнай праграмы навуковых даследаванняў “Хімічныя тэхналогіі і матэрыялы, прыродна-рэсурсны патэнцыял”. Даследаванні былі прысвечаны ацэнцы ўздзеяння антрапагенных фактараў на стан арганізма; усталяванню малекулярных механізмаў рэпарацыйных працэсаў, распрацоўцы новых спосабаў і метадаў утылізацыі забруджвальных рэчываў, зніжэнню пераходу палютантаў у расліны, удасканаленню сістэмы маніторынгу, біяіндыкацыі, а таксама распрацоўцы і ўдасканаленню метадалогіі экалагічнай адукацыі ў краіне.

Вольга Фядосенка,
вучоны сакратар Інстытута радыебіялогіі НАН Беларусі


Старонка канферэнцыі

Зборнік канферэнцыі

Праект рэзалюцыі канферэнцыі


Інстытут радыебіялогіі НАН Беларусі вядзе актыўную працу ў сацыяльных сетках. У прыватнасці, любы зацікаўлены можа задаць спецыялістам па радыебіялогіі хвалюючае пытанне, у рамках кампетэнцыі Інстытута, з дапамогай сэрвісу Вконтакте.


Фотаальбом

Радиация, экология и техносфера